Уладзімір Савельевіч Гарнастаеў (, в. Колтава, ) — Герой Сацыялістычнай Працы (1966).
Біяграфія
Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. З 1944 года на партыйнай і савецкай працы ў Мсціслаўскім раёне, з 1954 старшыня калгаса «Чырвоны Кастрычнік» гэтага раёна. У 1966 годзе за поспехі ў павелічэнні вытворчасці і нарыхтовак лёну яму прысвоена званне Героя Сацыялістычнай Працы.
З 1981 года старшыня узбуйненага калгасу «26 з’езд КПСС». Пад яго кіраўніцтвам калгас стаў вядучай гаспадаркай па вытворчасці лёну, мяса і малака ў Беларусі. У 1966 годзе калгас стаў удзельнікам ВДНГ СССР.
Узнагароды
Узнагароджаны ордэнамі Леніна, Кастрычніцкай рэвалюцыі, Працоўнага Чырвонага Сцяга, Ордэнам «Знак Пашаны», медалямі. Герой сацыялістычнай працы.
Катэгорыя:Старшыні калгасаў Катэгорыя:Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны