Помнік «Беларусам замежжа» — скульптурная кампазіцыя ў гістарычным раёне Траецкае прадмесце ў цэнтры Мінска за аўтарствам архітэктара Армена Сардарава і скульптара Аляксандра Фінскага. Трохметровы памятны знак у форме кола, апяразанага рушніком з нацыянальным арнаментам, на гранітным валунеsvaboda.org.
Адкрыты 8 верасня 2017 года, прысвечаны ўсім беларусам, якія па тых ці іншых прычынах пражываюць за межамі краіны — у дыяспарыПамятный знак «Беларусам замежжа» — minsk-old-new.com . У мерапрыемстве ўзялі ўдзел міністр замежных спраў Уладзімір Макей, міністр культуры Барыс Святлоў і старшыня Мінгарвыканкама Андрэй Шорац.
Памятны знак уяўляе сабой кола — адзін з самых старажытных славянскіх знакаў, якія ўвасабляюць сонца, зямное кола жыцця, вечнасць. Суаднесены з карагодам — еднасці і супольнай справы. Ён закліканы паказаць, што беларусы адзіныя, нават калі не жывуць у адной краіне. Бронзавую скульптуру дыяметрам каля 3 м усталявалі на гранітным валуне. Вобраз дапоўніў ручнік з нацыянальным арнаментамnashaniva.by. Ручнік здаўна лічыўся сімвалам шляху, агульнай дарогіzviazda.by.
Катэгорыя:Помнікі Мінска Катэгорыя:2017 год у Мінску Катэгорыя:Беларуская дыяспара Катэгорыя:Траецкая набярэжная (Мінск) Катэгорыя:Творы Аляксандра Фінскага Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Армена Сардарава