Юрый Анатолевіч Курненін (, Арэхава-Зуева, РСФСР — , , БеларусьБелТА: Развітанне з вядомым футбалістам і трэнерам Юрыем Курненіным пройдзе сёння на стадыёне «Дынама») — беларускі футбаліст і трэнер. Выступаў на некалькіх амплуа — крайні нападнік, левы паўабаронца і абаронца. Майстар спорту.

Кар’ера іграка Выхаванец футбольнай школы «Сцяг працы», з 1972 выступаў за маскоўскае «Дынама». У 1976 перайшоў у мінскае «Дынама», дзе выступаў да завяршэння кар’еры ў 1987. Быў капітанам мінскай каманды ў 1983—1984. У 1982 у складзе «Дынама» стаў чэмпіёнам СССР, а пазней, у 1983, стаў аўтарам першага гола беларускіх клубаў у еўракубках (у вароты швейцарскага «Грасхопера»).

Тройчы (1982, 1983, 1984) трапляў у спіс 33 лепшых футбалістаў СССР.

Кар’ера трэнера У 1983 скончыў БДІФК. З 1989 перайшоў на трэнерскую працу. Узначальваў віцебскі КІМ, брэсцкае «Дынама». Апошняе прывёў да бронзавых медалёў чэмпіянату Беларусі 1992. Пазней працаваў у расійскім «Саматлоры», у 1996 узначальваў нацыянальную зборную Сірыі.

У 1999 вярнуўся ў Беларусь, трэніраваў мінскае «Дынама» і салігорскі «Шахцёр». У 2003 увайшоў у трэнерскі штаб зборнай Беларусі, дзе дапамагаў свайму былому таварышу па «Дынама» Анатолю Байдачнаму.

У лютым 2006 узначаліў моладзевую зборную Беларусі. Вывеў яе ў фінальны этап моладзевага чэмпіянату Еўропы 2009.

Памёр 30 ліпеня 2009 у сне.

Дасягненні

Ігравыя Бронзавы прызёр чэмпіянату СССР (2): 1975, 1983 Чэмпіён СССР: 1982

Трэнерскія Бронзавы прызёр чэмпіянату Беларусі: 1992

Крыніцы

Катэгорыя:Футбалісты СССР Катэгорыя:Футбольныя трэнеры СССР Катэгорыя:Футбольныя трэнеры Беларусі Катэгорыя:Трэнеры маладзёжнай зборнай Беларусі па футболе Катэгорыя:Трэнеры зборнай Сірыі па футболе Катэгорыя:Трэнеры ФК Дынама Мінск Катэгорыя:Трэнеры ФК Дынама Брэст Катэгорыя:Ігракі ФК Дынама Мінск Катэгорыя:Ігракі ФК Дынама Масква