Анатоль Васільевіч Бажэнаў (4 чэрвеня 1920 г. — 15 кастрычніка 1999 г.) — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, памочнік камандзіра узвода пешай разведкі 270-га гвардзейскага стралковага палка 89-й гвардзейскай стралковай дывізіі 37-й арміі Стэпавага фронту, гвардыі сяржантПасада і воінскае званне — на дату прадстаўлення к прысваенню звання Героя Савецкага Саюза..

Герой Савецкага Саюза (), гвардыі старшы сяржант запасу з 1945 года.

Біяграфія Нарадзіўся 4 чэрвеня 1920 года ў вёсцы Дурой цяпер Прыаргунскага раёна Чыцінскай вобласці ў сялянскай сям’і. Рускі. Скончыў пачатковую школу, працаваў камбайнерам.

У Чырвонай арміі з 1942 года. У баях Вялікай Айчыннай вайны з 1942 года. Член ВКП(б), з 1944 года.

Памочнік камандзіра узвода пешай разведкі 270-га гвардзейскага стралковага палка (89-я гвардзейская стралковая дывізія, 37-я армія, Стэпавы фронт) гвардыі сяржант Анатоль Бажэнаў 28 верасня 1943 года з групай пешых разведчыкаў пад моцным неприятельским агнём адным з першых фарсіраваў раку Дняпро у раёне вёскі Келеберда Крэменчуцкага раена Палтаўскай вобласці Украіны.

Заняўшы плацдарм на правым беразе Дняпра, разведвальная група на працягу двух сутак адбіла шэсць контратак пераўзыходзячых сіл праціўніка, і выйшла пераможцай.

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 20 снежня 1943 года за ўзорнае выкананне баявых заданняў камандавання на фронце барацьбы з нямецкімі захопнікамі і праяўленыя пры гэтым мужнасць і геройства гвардыі сяржанта Баженову Анатолю Васільевічу прысвоена званне Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна і медалі «Залатая Зорка» (№ 1455).

Пасля вайны гвардыі старэйшы сяржант А. В. Бажэнаў дэмабілізаваны. Жыў у вёсцы Пірэвічы Жлобінскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі. Да сыходу на пенсію працаваў у саўгасе. Апошнія гады жыў у горадзе Гомелі. Памёр 15 кастрычніка 1999 года.

Узнагароды

Медаль «Залатая Зорка» Героя Савецкага Саюза (№ 1455) Ордэн Леніна Два ордэна Айчыннай вайны I ступені Ордэн Айчыннай вайны II ступені Медалі, у тым ліку: Медаль «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» Юбілейны медаль «Дваццаць гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» Юбілейны медаль «Трыццаць гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» Юбілейны медаль «Сорак гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» Беларускі ордэн «За службу Радзіме» III ступені

Памяць

Стэла ў гонар А. В. Бажэнава ўстаноўлена на Алеі Герояў у Гомелі (вул. Савецкая).

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Удзельнікі бітвы за Дняпро Катэгорыя:Пехацінцы Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Нарадзіліся ў Забайкальскім краі