Па́ўлаўскае вадасховішча () — вадасховішча ў Расіі, у Башкартастане, на рацэ Уфа.

Створана ў даліне ракі Уфа ў выніку будаўніцтва Паўлаўскай ГЭС. Запаўнялася вадой у 1959—1961 гг. Плошча паверхні вадасховішча пры нармальным падпорным узроўні (140 м) складае 120Научно-популярная энциклопедия «Вода России» км². Поўны аб’ём складае 1,41 км³, карысны — 0,89 км³. Даўжыня вадасховішча 150 км, найбольшая шырыня 1,75 (2) км. Найбольшая глыбіня 35 м, сярэдняя — 11,7 м. Сярэдні шматгадовы сцёк складае 10,74 км³/год. Ваганні ўзроўню вады на працягу года 11Павловское водохранилище // Русское географическое общество. Башкирское отделение м. Вышыня плаціны гідравузла 41,3 м, яе даўжыня па грэбню 629 м. Вадасховішча размешчана ў межах Уфімскага плато, на закарставанай тэрыторыі. Пакрытае лёдам з лістапада па май. У вадасховішча упадаюць рэкі Уфа, Байкі, Юрузань, Урэш (Уруш).

Паўлаўскае вадасховішча выкарыстоўваецца ў мэтах рэгулявання сцёку, энергетыкі, забеспячэння вадой гарадоў Уфа і Благавешчанск, суднаходства, рыбнай гаспадаркі, рэкрэацыі. Да 1993 года па вадасховішчы праводзіўся лесасплаў.

Літаратура

Спасылкі Салтанкин В. П. Павловское водохранилище // Научно-популярная энциклопедия «Вода России» Павловское водохранилище // Русское географическое общество. Башкирское отделение

Катэгорыя:Геаграфія Башкартастана