Цюкя́н () — рака ў Азіяцкай частцы Расіі, у Рэспубліцы Саха (Якуція), левы прыток ракі Вілюй (басейн Лены).

Даўжыня ракі 747 км. Плошча вадазбору 16 300 км². Сярэдні расход вады ў вусці каля 30 м³/с. Сярэдні шматгадовы сцёк складае 0,947Иванов В. В. Тюкян // Нвучно-популярная энциклопедия «Вода России» км³/год. Выток ракі знаходзіцца на Сярэднесібірскім пласкагор’і. Працякае па Цэнтральнаякуцкай раўніне. Даліна ракі вузкая ў верхнім цячэнні і шырокая ў ніжнім. Рэчышча звілістае, на раўніннай частцы з шырокай поймай і шматлікімі лукавінамі. У басейне ракі вялікая колькасць балот і азёр. Замярзае ў першай дэкадзе кастрычніка, вызваляецца ад лёду ў сярэдзіне мая. У верхнім цячэнні рака на некалькі месяцаў перамярзае. Жыўленне снегавое і дажджавое.

Асноўны прыток — Чылі (правы).

Літаратура

Тюкян //

Спасылкі Государственный водный реестр РФ Иванов В. В. Тюкян // Нвучно-популярная энциклопедия «Вода России» Река Тюкян. Вид из космоса // Интернет-портал «ГЕО — РОССИЯ» — виртуальная картографическая энциклопедия"

Катэгорыя:Рэкі Якуціі Катэгорыя:Басейн Лены