7-я а́рмія () — палявая армія сухапутных войскаў Францыі ў часы Першай і Другой сусветных войнаў.

Першая сусветная вайна 7-я французская армія была сфарміравана 4 красавіка 1915 года, каб абараніць фронт паміж швейцарскай мяжой і Латарынгіяй, на базе асобнага Армейскага атрада Вагезы пад камандаваннем генерала Пуца. Гэты атрад быў утвораны 8 снежня 1914 года пасля стабілізацыі Заходняга фронту шляхам аб’яднання Эльзаскай арміі, Армейскай групы Вагезы і 34-га армейскага корпуса.

Сёмая армія займала тыя ж пазіцыі да канца вайны. Асноўнымі бітвамі з яе ўдзелам былі і бітва ля Лінге ў 1915 годзе.

Другая сусветная вайна Сёмая армія была сфармавана 3 верасня 1939 года як частка стратэгічных рэзервовых сіл. 11 лістапада яна ўвайшла ў склад 1-й Групы армій і, згодна з , засяродзілася на поўначы Бельгіі. 10 мая 1940 года з пачаткам нямецкага наступлення ў Заходняй Еўропе 7-я армія ўвайшла ў Нідэрланды. Пасля цяжкіх баёў у Бельгіі і далейшага наступлення Германіі на поўдзень (на Ардэны і Фландрыю) генеральны штаб загадаў штабу арміі адступіць у цэнтральную Францыю. Тым не менш, камандуючы Анры Жыро застаўся ў Бельгіі і быў прызначаны на пасаду камандуючага 9-й арміі, у якую ўліліся выратаваўшыяся часткі 7-й арміі. Неўзабаве пасля гэтага, 19 мая Жыро быў палонены каля Васіньі.

17 мая ў Соме 7-я армія была сфармавана зноў. Разам з рэзервовымі часцямі і ацалелымі падраздзяленнямі 2-й арміі (якая была знішчана ў Фландрыі) яна ўвайшла ў склад 2-й Групы армій. Да 25 чэрвеня новая 7-я армія прыняла актыўны ўдзел у Бітве за Францыю.

Камандаванне

Камандуючыя

1-я сусветная вайна дывізіённы генерал Анры Пуц () (8 снежня 1914 — 2 красавіка 1915) (Армейскі атрад Вагезы); дывізіённы генерал Луі дэ Мод’ю () (2 красавіка 1915 — 3 лістапада 1915); дывізіённы генерал Эцьен дэ Віларэ () (3 лістапада 1915 — 19 снежня 1916); дывізіённы генерал Мары-Яўген Дэбені () (19 снежня 1916 — 4 красавіка 1917); дывізіённы генерал Антуан дэ Буасудзі () (4 красавіка 1917 — 15 кастрычніка 1917); дывізіённы генерал Жорж Луа Эмбэ () (15 кастрычніка 1917 — 23 кастрычніка 1917); дывізіённы генерал Антуан дэ Мітры () (23 кастрычніка 1917 — лістапад 1918);

2-я сусветная вайна генерал армейскага корпуса Анры Жыро () (2 верасня 1939 — 19 мая 1940); генерал армейскага корпуса Андрэ Кара () (19 мая 1940); генерал армейскага корпуса Абер Фрэр () (май — ліпень 1940).

Літаратура

Sharp, Lee: The French Army 1939-1940 Organisation: Order of Battle: Operational History Volume I. Lee Sharp (1. painos The Military Press 2002), 2001. ISBN 0-85420-321-4.

Спасылкі

Site dédié à l'home Armée française durant la période du 10 mai au 25 juin 1940 Les opérations des 1ere et 2ème armées françaises

Катэгорыя:Арміі Францыі падчас Першай сусветнай вайны Катэгорыя:Арміі Францыі падчас Другой сусветнай вайны