Тунгу́ска () — рака на Далёкім Усходзе Расіі, у Хабараўскім краі і на мяжы з Яўрэйскай аўтаномнай вобласцю, левы прыток ракі Амур.

Даўжыня ракі 86 км. Плошча вадазбору 30 200 км². Сярэдні расход вады за 37 км ад вусця 380Чернов А. В. Тунгуска // Научно-популярная энциклопедия «Вода России» м³/с, каля сяла Архангелаўка — 415Словарь «География России» / Главный редактор А. П. Горкин. — М.: Большая Российская энциклопедия, 1998. м³/с. Сярэдні аб’ём сцёку 11,993 км³/год. Утвараецца ў месцы зліцця рэк Кур і Урмі. Верхняе цячэнне ракі ў міжгорных катлавінах Бурэінскага хрыбта, ніжняе і сярэдняе — па Ніжнеамурскай нізіне. Даліна Тунгускі мае шырыню 8—16 км. Пойма шырокая, двухбаковая. Рэчышча шырынёй 300—400 м, звілістае, у ніжнім цячэнні маюцца адносна прамыя ўчасткі. Жыўленне ракі пераважна дажджавое. Замярзае ў лістападзе, вызваляецца ад лёду ў красавіку. У басейне Тунгускі каля 2000 азёр агульнай плошчай 80 км². Рака суднаходная на адлегласці 90Река ТУНГУСКА // Государственный водный реестр РФ км ад вусця, сплаўная.

Літаратура Тунгуска //

Спасылкі Река ТУНГУСКА // Государственный водный реестр РФ Чернов А. В. Тунгуска // Научно-популярная энциклопедия «Вода России» Словарь «География России» / Главный редактор А. П. Горкин. — М.: Большая Российская энциклопедия, 1998.

Катэгорыя:Рэкі Хабараўскага края Катэгорыя:Рэкі Яўрэйскай аўтаномнай вобласці Катэгорыя:Прытокі Амура