Му́на, Улахан-Муна ()Река Муна (Улахан-Муна) // Государственный водный реестр РФ — рака ў Азіяцкай частцы Расіі, у Рэспубліцы Саха (Якуція), левы прыток ракі Лена (басейн мора Лапцевых).
Даўжыня ракі 715 км. Плошча вадазбору 30 100 км². Сярэдні расход вады ў вусці складае 40Муна // Научно-популярная энциклопедия «Вода России» м³/с, сярэдні аб’ём сцёку 1,262 км³/год. Выток ракі і вадазбор знаходзіцца на паўночна-ўсходнім ускрайку Сярэднесібірскага пласкагор’я. Замярзае ў канцы лістапада — пачатку снежня, вызваляецца ад лёду ў канцы красавіка — пачатку мая. Жыўленне ракі снегавое і дажджавое. На пойме ракі вялікая колькасць азёр тэрмакарставага паходжання. Суднаходная на адлегласці 100 км ад вусця.
Прытокі Муны: Тэнкэ-Муна, Алыы-Муна, Уулаах-Муна (Улаах-Муна), Даалдыкаан, Саха-Бысыта, Чукар, Ыраах, Ыраас-Юрэх, Міхайла-Юрэгэ, Эгэліндэ, Кусаган-Юрэх, Улахан-Макар-Юрэх, Бэрэ-Юрэх, Мунакаан, Самыыр-Юрэх, Алысардаах-Муна-Юрэгэ, Білір-Юрэгэ, Дабылалаах-Юрэгэ, Чайдаах-Арыытын-Юрэгэ, Ыынгыр-Хайа-Юрэгэ, Сюгюрэмнээх, Хахчаан і інш.
Літаратура
Муна //
Спасылкі Река Муна (Улахан-Муна) // Государственный водный реестр РФ Муна // Научно-популярная энциклопедия «Вода России» Энциклопедия ЯСИА
Катэгорыя:Рэкі Якуціі Катэгорыя:Прытокі Лены