Reddit (чытаецца як ці Рэдыт) — сацыяльная сетка і сайт навін, быў заснаваны ў 2005 годзе амерыканцамі Стывам Хафманам і Алексісам Аганянам. З'яўляецца пятым па папулярнасці сайтам у ЗША і Канадзе, дзесятым у ВялікабрытанііReddit.com Traffic, Demographics and Competitors — Alexa .
Сайт падзелены на сабрэдыты — форумы, якія ствараюцца і мадэруюцца карыстальнікамі. Існуюць сабрэдыты, прысвечаныя музыцы, кіно, камп'ютарным гульням, палітыцы, навуцы, вывучэнню моў, культурнаму абмену паміж краінамі. Большая частка зносін на сайце праходзіць па-англійску, але ёсць і форумы на іншых мовах. У галоўнай беларускай суполцы r/belarus сустракаюцца пасты і каментарыі як на англійскай, так і на беларускай і рускай мовахБеларусь | Belarus — Reddit .
Катэгорыя:Сацыяльныя сеткі Катэгорыя:Сайты, якія з’явіліся ў 2005 годзе