Капліца ў імя святога дабравернага князя Аляксандра Неўскага — колішняя праваслаўная капліца ў Мінску, якая размяшчала ў Аляксандраўскім скверы.
Гісторыя
Пабудавана ў 1869 годзе з цэглы пры ўваходзе ў Аляксандраўскі сквер, на рагу вуліц Захар’еўскай (цяпер пр. Незалежнасці) і Дамініканскай (цяпер вул. Энгельса), у памяць пра цудоўнае выратаванне імператара Аляксандра II ад гібелі ў 1866 годзе, калі на яго здзейсніў замах Дзмітрый Каракозаў. Капліца была асвячона ў маі 1869 года. Ад капліцы сквер стаў называецца АляксандраўскімНовомейская площадь, Александровский сквер, Паниковка. История культового места Минска. .
У апошнія гады свайго існавання ўяўляла сабой газетны шапік. Знесена ў 1929 годзе.
Архітэктура Твор архітэктуры неарускага стылю. Мела выгляд цэнтрычнай пабудовы, завершанай гранёным шатром з цыбулепадобнай галоўкай. Фасады прарэзваліся 2 бакавымі арачнымі аконнымі праёмамі. Архітэктурная пластыка ўзбагачалася вуглавымі слупамі-бочкамі, гранёнымі франтонамі з какошнікамі па вуглах бачковых дахаў, крыжамі-нішамі, арнаментальнай разьбой парталаў і ліштваў.
Катэгорыя:Капліцы Мінска Катэгорыя:1869 год у Мінску Катэгорыя:Зніклі ў 1929 годзе Катэгорыя:Колішнія праваслаўныя храмы Мінска Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Беларусі, знішчаныя савецкай уладай Катэгорыя:Храмы Святога Аляксандра Неўскага Катэгорыя:Аляксандраўскі сквер Катэгорыя:Праспект Незалежнасці (Мінск) Катэгорыя:Вуліца Энгельса (Мінск) Катэгорыя:Знішчаныя збудаванні Мінска Катэгорыя:Збудаванні Беларусі ў псеўдарускім стылі