Кагальны роў — верхняя частка яра ў цэнтральнай частцы Гомеля, колішняга рэчышча ручая Гамяюк. Адасоблены ад нізоўя яра вуліцай Пралетарскай. На сёння захаваўся невялікі яго ўчастак — зарослая дрэвамі, хмызам і травой нізіна.
Гісторыя
Як паказваюць раскопкі, у XII—XIII стст. на правым беразе Гамеюка існавала сядзіба мясцовага феадала. Таксама ў наваколлях яра размяшчаўся «паўднёвы» пасад старажытнага Гомеля. Як мяркуе гомельскі археолаг Алег Макушнікаў, частка гэтага паселішча была заселена гарадской беднатойМакушников, О. А. Гомельское Поднепровье в V — середине XIII вв. : Социально-экономическое и этнокультурное развитие [Текст] : монография О. А. Макушников; М-во образования РБ, Гомельский гос. ун-т им. Ф. Скорины. — Гомель : ГГУ им. Ф. Скорины, 2009. — С. 66, 72.. Пасля татара-мангольскага уварвання, жыццё тут замерла, і як паказваюць археалагічныя раскопкі, пачало адраджацца толькі ў XVIII—XIX стагоддзяхШтеменко, А. И. Некоторые итоги археологического исследования Кагального посада древнерусского Гомия / А. И. Штеменко // Краеведч. записки (к 80-летию Гомельск. обл. краеведч. музея) / Гомельск. обл. краеведч. музей; отв. ред. А. И. Дробушевский. — Гомель. 2000. — С. 79. . Ад здаўна вядомай у беларускай моўнай практыцы лексемы «кагал»Гістарычны слоўнік беларускай мовы. Вып. 14. Игде — Катуючий / Склад. Т. І. Блізнюк [і інш.]. — Мінск : Навука і тэхніка, 1996. — С. 214.Носович, И. И. Словарь белорусского наречия / Сост. И. И. Носовичем. — Санкт-Петербург : Отд-ние рус. яз. и словесности Акад. наук, 1870. — С. 227., якой абазначалася яўрэйская грамада, меркавана і ўзнікла назва «Кагальны роў», што ўказвала на склад жыхароў гэтай мясцовасці. Зрэшты, дакладны час узнікнення гэтай назвы яшчэ мае быць высветлены. Філолаг і краязнавец Аляксандр Рогалеў лічыць, што азначэнне «кагальны» тут, хоць і паходзіць ад слова «кагал», але не ў асноўным, а ў пераносным значэнні — «шумны натоўп, зборышча»Рогалев, А. Ф. Топонимический словарь Гомеля и Гомельского района [Текст] / А. Ф. Рогалев. — Гомель : Барк, 2012. — С. 104..
Прынамсі, да канца ХІХ ст. мяцовасць магла па-ранейшаму ўспрымацца гомельцамі як частка Гамеюка і называцца адпаведна. На гэта ўказваюць сведчанні Л. Вінаградава (1900 г.) пра змены гарадской прасторы цягам ХІХ ст.: калі ў 1840-я гг. Гамяюк (маецца на ўвазе менавіта яго верхняя частка), парослы хмызняком, выкарыстоўваўся жыхарамі як выган для коней, то на 1900 г. тут знаходзілася «некалькі сотняў домікаў»Виноградов, Л. Гомель. Его прошлое и настоящее. 1142—1900 гг. / Л. Виноградов [Репринт. изд.]. — Гомель: КИПУП «Сож», 2005. — С. 34..
Уладзімір Багараз-Тан адзін з разделаў свайго дакументальнага нарыса «Гомельскія сілуэты» (1904 г.) прысвяціў жыхарам Кагальнага рову, называючы яго проста «Ровъ» ці на нібыта беларускі манер «Рой»Богораз, В. Г. Гомельские силуэты // Собрание сочинений В. Г. Тана [Текст]. — Санкт-Петербург : Просвещение, 1910—1911. — 18 см. — (Всемирная библиотека). Т. 5: Американские рассказы : очерки и рассказы. — 1911. — С. 291—430; гл. раздзел «Во Рву» — с. 299—316.. Яр апісваўся ім як крайне занядбаная мясціна, дзе пануюць гразь, бруд і галеча, адсутнічае планіроўкаБогораз, В. Г. Гомельские силуэты // Собрание сочинений В. Г. Тана [Текст]. — Санкт-Петербург : Просвещение, 1910—1911. — 18 см. — (Всемирная библиотека). Т. 5: Американские рассказы : очерки и рассказы. — 1911. — С. 299.: «У Рове не было ні вуліц, ні падворкаў, толькі бязгладнае награмаджэнне паўразбураных жытлаў, і ўсе праходы паміж імі былі залітымі суцэльнай плынню цёмна-шэрай гразі, густой, быццам мёд, і замешанай, быццам найлепшае цеста для бліноў».
Адно з паліцэйскіх данясенняў часоў першай расійскай рэвалюцыі ад 2 (15) лютага 1906 г. аб правядзенні ў Гомелі павальнага вобшуку «на прадмет адабрання зброі» фіксуе назву «Кагальны Роў» («Кагальный Ровъ»)Материалы к истории русской контрреволюции. — Санкт-Петербург. : тип. «Обществ. польза», 1908. — С. 394.. Е. Раманаў (1910 г.) сярод арыенціраў у апісанні граніц колішняга гомельскага гарадзішча ўказаў роў, называны «Жыдоўскім» («Жидовскимъ»)Романов, Е. Археологический очерк Гомельского уезда / Е. Романов // Записки Северо-Западного отдела Императорского Русского географического общества. — Вильна : тип. А. Г. Сыркина, 1910. — Кн. 1. — С. 110.. На гарадскіх планах 1910 і 1913 г., нягледзчы на існаванне лакальных назваў мясцовасці, яна была пазначана як «Оврагъ» (яр)Гомель. План города на 1910 г.Схематический план гор. Гомеля с пригородом за линией железн. дороги и предм. Белицей [на 1913 г.] / Состав. Г. Ханин и А. Месин-Поляков.. Пазбеглі выкарыстання тапонімаў у дачыненні да гэтай мясцовасці і аўтары прысвечанага Гомелю краязнаўчага нарыса 1911 г. — яр згадваецца ў ім як «вядомы гомельскі роў» («извѣстный гомельскій ровъ»)Жудро, Ф. А. Город Гомель (Могилевской губ.) : с 68 автотипиями / сост. Ф. А. Жудро, И. А. Сербов, и Д. И. Довгялло. — Вильна : Сев.-Зап. отд. Имп. Русского географического о-ва, 1911. — С. 10.. Прызнаючы непраглядную галечу яго жыхароў і іх вымушанасць туліцца ў паўразваленых халупах, краязнаўцы, аднак, не ўдакладнілі, што роў быў населены пераважна яўрэямі. Практыка намінацыі азначанай мясцовасці Ровам была характэрна і для тагачаснай прэсы Гомеля. Прывядзем пачатак аднаго з тыповых паведамленняў газеты «Полесье» (1912 г.)Еще исчезновение // Полесье — 1912. — 5 апреля. — С. 3.: «Жыхар Рова, д. № 33, Герцэль Ціценскі 2 красавіка пайшоў з дому і дагэтуль не вяртаўся».
У пачатку XX стагоддзя Кагальны роў выглядаў як тры вялікія яры паміж сучаснымі вуліцамі Пралетарскай, праспектам Леніна, Інтэрнацыянальнай, і якія трохі не даходзілі да вуліцы Гагарына. З гэтых вуліц у роў вяло некалькі ўваходаў. Паміж ярамі знаходзіўся чыгуналіцейны і машынабудаўнічы завод М. Фруміна і сыноў, дзе станам на 1911 г. працававала 38 рабочыхЖудро, Ф. А. Город Гомель (Могилевской губ.) : с 68 автотипиями / сост. Ф. А. Жудро, И. А. Сербов, и Д. И. Довгялло. — Вильна : Сев.-Зап. отд. Имп. Русского географического о-ва, 1911. — С. 50.. З-за панаваўшай тут антысанітарыі і адсутнасці каналізацыі тут адбываліся ўспышкі халеры і тыфу.
У ноч з 18 на 19 жніўня 1917 г. Кагальны Роў з усімі забудовамі затапіла моцнымі дажджамі. Гарадское самакіраванне мусіла выдаць пацярпелым домаўладальнікам па 300 рублёў дапамогіМятліцкая, В. М. На паграніччы эпох і дзяржаў. Старонкі гісторыі Гомеля (1917—1918) / Валянціна Мятліцкая. — Гомель : Барк, 2021. — С. 77..
У час рэвалюцыіі 1905—1907 гг. тут праходзілі мітынгі, існавала майстэрня па вырабу бомбаў. У 1918 годзе, падчас нямецкай акупацыі Гомеля, на тэрыторыі Кагальнага рова адбыўся з’езд партызанаў і падпольшчыкаў Палесся, арганізаваны Гомельскім рэўкомам.
У 1950 годзе галоўны архітэктар Гомеля Чарнышоў прадставіў новы Генеральны план развіцця горада, які заклаў асновы яго сучаснага аблічча. У Кагальным рове планавалі стварыць Цэнтральны гарадскі стадыён, відавочна, выкарыстаўшы яго натуральныя схілы як трыбуны. На 38 гектараў, перашагнуўшы вуліцу Пралетарскую, пашыраўся парк Луначарскага. Але гэтыя планы не былі рэалізаваны.
Большая частка Кагальнага рову была забудавана новымі карпусамі Станкабудаўнічага завода імя Кірава. Замест стадыёна ў 1961 годзе быў пабудаваны Палац спорту. Не сталі засыпаць толькі самую глыбокую частку Кагальнага ровуЗачем разровняли Кагальный ров? На территории бывшего исторического предместья ведутся земляные работы..
Галерэя
Вядомыя асобы Хаім Жываў (1875—1924) — дзеяч рабочага рэвалюцыйнага руху ў ГомеліТарантул Ф. Биография т. Живова // Известия Гомельского губернского комитета Российской коммунистической партии. — 1924. — 15 февраля. — № 62. — С. 81..
Літаратура Гомель. Энциклопедический справочник. Мн.: БелСэ, 1991. — 521 с.
Катэгорыя:Гістарычныя раёны Гомеля