8-я а́рмія () — палявая армія сухапутных войскаў Францыі ў часы Першай і Другой сусветных войнаў.

Першая сусветная вайна У часы Першай сусветнай вайны існавала дзве 8-х французскіх арміі. Першая была сфарміравана 16 лістапада 1914 года на базе Бельгійскага Армейскага атрада () і праіснавала да 4 красавіка 1915 года. Другі раз 8-я армія была ўтворана 2 студзеня 1917 года на базе Латарынгскага Армейскага атрада (). 11 лістапада 1919 года пасля Перамір’я яна ўвайшла у склад акупацыйных войскаў у Рэйнскай вобласці. 21 кастрычніка 1919 года яе аб’ядналі з 10-й арміяй у Французскую Рэйнскую армію.

Другая сусветная вайна Восьмая армія была сфармавана 2 верасня 1939 года, яна ўвайшла ў склад 3-й Групы армій на лініі Мажыно.

Камандаванне

Камандуючыя

1-я сусветная вайна дывізіённы генерал Віктор д’Урбаль () (20 кастрычніка 1914 — 2 красавіка 1915); дывізіённы генерал Анры Пуц () (2 красавіка 1915 — 22 мая 1915) (Бельгійскі Армейскі атрад); дывізіённы генерал Жорж Луа Эмбэ () (9 сакавіка — 24 ліпеня 1915) (Латарынгскі Армейскі атрад); дывізіённы генерал Аўгусцін Жэрар () (24 ліпеня — 5 лістапада 1915) (Латарынгскі Армейскі атрад); дывізіённы генерал Чэлестэ Дэпрэ () (5 лістапада 1915 — 31 снежня 1916) (Латарынгскі Армейскі атрад); дывізіённы генерал Аўгусцін Жэрар (31 снежня 1916 — 21 кастрычніка 1919);

2-я сусветная вайна генерал армейскага корпуса Марсэль Жаршэры () (2 верасня 1939 — 21 мая 1940); генерал армейскага корпуса Эміль Ларэ () (21 мая — 23 чэрвеня 1940).

Літаратура

Sharp, Lee: The French Army 1939-1940 Organisation: Order of Battle: Operational History Volume I. Lee Sharp (1. painos The Military Press 2002), 2001. ISBN 0-85420-321-4.

Спасылкі

Site dédié à l'home Armée française durant la période du 10 mai au 25 juin 1940 Les opérations des 1ere et 2ème armées françaises

Катэгорыя:Арміі Францыі падчас Першай сусветнай вайны Катэгорыя:Арміі Францыі падчас Другой сусветнай вайны