Лу́нгха (, ) — рака ў Азіяцкай частцы Расіі, у Рэспубліцы Саха (Якуція), левы прыток ракі Лена.

Даўжыня ракі 508 км. Плошча вадазбору 10 300 км². Сярэдні расход вады каля 24Промахова Е. В. Лунгха // Научно-популярная энциклопедия «Вода России» м³/с. Аб’ём сцёку 0,757 км³/год. Лунгха ўтвараецца зліццём рэк Ыычакы і Юлэгір у паўночнай частцы Прыленскага плато. Працякае па Цэнтральнаякуцкай раўніне. Упадае ў Лену каля сяла Таас-Тумус (за 1132 км ад вусця ЛеныРека Лунгха // Государственный водный реестр РФ). Жыўленне ракі пераважна снегавое. Рэчышча звілістае. Рака суднаходная на адлегласці 72 км (ад вусця да вусця ракі Саадах).

Асноўныя прытокі: Хатынг-Юрэх, Тахарон.

Літаратура

Спасылкі Река Лунгха // Государственный водный реестр РФ Промахова Е. В. Лунгха // Научно-популярная энциклопедия «Вода России» ЛУНГХА, РЕКА // Сетевое издание «YSIA.RU» Словарь «География России» / Главный редактор А. П. Горкин — М.: Большая Российская энциклопедия, 1998.

Катэгорыя:Рэкі Якуціі Катэгорыя:Прытокі Лены