Ганна Мікалаеўна Курыловіч (нар. , в.Загор’е, , Гомельская вобласць) — беларускі этнограф. Кандыдат гістарычных навук (1979).
Біяграфія Скончыла БДУ (1966). У 1957—1967 гадах артыстка Дзяржаўнага народнага хору БССР, з 1967 года — навуковы супрацоўнік Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору АН.
Навуковая дзейнасць Даследуе матэрыяльную і духоўную культуру беларусаў, промыслы і рамёствы.
Аўтар кнігі «Беларускае народнае ткацтва» (1981), сааўтар прац «Беларускае народнае адзенне» (1975), «Змены ў побыце і культуры сельскага насельніцтва Беларусі» (1976), «Помнікі народнай архітэктуры і побыту Беларусі» (1979), «Грамадскі, сямейны побыт і духоўная культура Палесся» (1987), «Палессе. Матэрыяльная культура» (1988).
Літаратура
Спасылкі Ірына Бачыла Біяграфія айчыннай этналогіі ў асобах: Ганна Мікалаеўна Курыловіч. — Мн.: БДУ, 2020. Курыловіч Ганна Мікалаеўна // Праект ЭТНАЎСЁ
Катэгорыя:Этнографы СССР Катэгорыя:Этнографы Беларусі