Наваяварыўск () — горад раённага значэння Яварыўскага раёна Львоўскай вобласці Украіны.

Размешчаны на вышыні 300 м над узроўнем мора на мяжы Расточча і Надсянскай нізіны ў вярхоўях ракі Шкло — за 14 км на ўсход ад раённага цэнтра і за 30 км на захад ад абласнога цэнтра Львова. Найбуйнейшы ў Яварыўскім раёне і 7-мы па колькасці ў Львоўскай вобласці горад з насельніцтвам больш за 30 тыс. асоб. Уваходзіць у склад Львоўскай агламерацыі.

Агульныя звесткі Наваяварыўск - адносна малады горад, заснаваны ў 1965 г. як працоўнае паселішча «Янтарнае» (з чэрвеня 1969 года — Наваяварыўскае) каля буйных магутнасцяў вытворчасці серы, менавіта таму на яго гербе і сцягу месцяцца тры трыкутніка — геалагічнае абазначэнне радовішчаў сернай руды. Асаблівасцю горада з'яўляецца вялікая шчыльнасць насельніцтва, якая складае больш за 15 тыс. чал./км2 (для параўнання сярэдняя шчыльнасць насельніцтва Львова - каля 4 тыс. чал./км2), што тлумачыцца ягонай забудовай пераважна шматпавярховымі дамамі. Горад мае дастаткова добра развітую інфраструктуру і выгаднае эканамічнае размяшчэнне. Побач з горадам праходзіць аўтатраса дзяржаўнага значэння Львоў — Яварыў (аўтадарога М10 Львоў — Кракавэць — Кракаў). Горад злучаны са Львовам чыгункай Шкло — Львоў (станцыя «Янтарная»).

Вядомыя асобы Нарадзіліся Расціслаў Дамішэўскі (1971) — музыкант, прадзюсар, былы ўдзельнік гурту «Скрябін». Сяргей Гера (1974) — музыкант, былы ўдзельнік гурту «Скрябін». Алена Аліферэнка (1978) — веславальніца, чэмпіёнка Еўропы, удзельніца двух Алімпіяд. Адрыяна Галецкая (1978) — мастак-жывапісец. Віталь Кільчыцкі (1988) — біятланіст, удзельнік і прызёр Універсіяды, Чэмпіянату Еўропы, Кубку свету па біятлону. Васіль Прыйма (1991) — футбаліст. Назарый Русын (1998) — футбаліст.

Пражывалі Андрэй Кузьменка (1968-2015) — спявак, тэлевядучы, прадзюсар, лідар гурту «Скрябін». Міхаіл Хама (1983) — спявак, актор, фронтмэн гурту «DZIDZIO».

Крыніцы

Катэгорыя:Гарады Львоўскай вобласці Катэгорыя:Населеныя пункты Яварыўскага раёна Катэгорыя:Населеныя пункты, заснаваныя ў 1965 годзе