Шаркі́ (, літаральна «ўсходні») — найбуйнейшы востраў архіпелага Керкена на ўсходзе Туніса. Плошча — 110 км². Насельніцтва (2004 г.) — 10 850 чал.
Востраў Шаркі ўяўляе нізкі кавалак сушы, значная частка якога пакрыта саланчакамі. Каля вострава знойдзены радовішчы нафты. На востраве спыняюцца пералётныя птушкі.
Клімат міжземнаморскі, вельмі сухі.
Мясцовае насельніцтва займаецца рыбалоўствам, вырошчвае пальмы, здабывае фасфаты. Распаўсюджана дробнае рамяство — пляценне.
Спасылкі Kerkennah Island Travel Guide, Tunisia
Катэгорыя:Астравы Туніса Катэгорыя:Астравы Міжземнага мора