Мінскае рэальнае вучылішча — сярэдняя навучальная ўстанова, якая працавала ў Мінску і знаходзілася на рагу Захар’еўскай і Паліцэйскай (цяпер скрыжаванне праспекта Незалежнасці і вуліцы Янкі КупалыМинское реальное училище .

Гісторыя Мінскае рэальнае вучылішча было ўрачыста адкрыта 1 ліпеня 1880 года. Праз дзесяць гадоў яго гадаванцамі было 113 юных гараджан, а да 1913-га іх колькасць вырасла да 268 чалавек.

Вучылішча мела некалькі кабінетаў: натуральна-гістарычны, механічны, фізічны, малявальны і іншыя. Тут жа працавалі бібліятэка і лабараторыя. Вялікая ўвага надавалася ў навучальнай установе і фізічнай падрыхтоўцы. У пачатку XX стагоддзя адмыслова для заняткаў гімнастыкай быў узведзены яшчэ адзін корпус. Навучанне не абмяжоўвалася рамкамі «сухой» тэорыі: для маладых людзей іх настаўнікі праводзілі экскурсіі на мінскія прадпрыемствы. Для многіх выпускнікоў вучылішча яно было стартавай пляцоўкай для іх сур’ёзнай кар’еры. Яны працягвалі сваю адукацыю ў Маскоўскім, Пецярбургскім, , а таксама Рыжскім політэхнічным інстытутах.

Пасля рэвалюцыі 1917 года вучылішча спыніла сваё існаванне. У канцы 1920-х гадоў тут, па адрасе Савецкая, 107, працаваў Мінскі дзяржаўны беларускі педагагічны тэхнікум імя Усевалада Ігнатоўскага, ў другой палове 1940-х гадоў — сярэдняя школа № 42.

У Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі захоўваюцца дакументы, звязаныя з існаваннем Мінскага рэальнага вучылішчаМинское реальное училище Минской дирекции народных училищ, город Минск Минского уезда Минской губернии .

Будынак

Будынак для вучылішча быў спраектаваны мінскім губернскім архітэктарам Канстанцінам Увядзенскім.

Ваенныя бамбёжкі 1941 года пашкадавалі будынак былога рэальнага. На фотаздымках канца 40-х яно захавана яшчэ цэлым. А 1950 (год 70-годдзя вучылішча), відаць, стаў для яго фатальным. На здымку, зробленым у гэты час, грузавікі вязуць у нябыт матэрыяльныя «часцінкі» яго гісторыі. У нашы дні на месцы навучальнай установы — праезная частка праспекта Незалежнасці (з боку невялікага гастранома на рагу з вуліцай Янкі Купалы).

Дырэктары Іван Іванавіч Самойла (на 1908 год)Памятная книжка Минской губернии на 1908 високосный годЯго сын, Уладзімір Іванавіч Самойла, стане першым настаўнікам Івана Луцэвіча — Легенды учителя Купалы

Вядомыя выпускнікі  — палітык, мэр Вільнюса Шмарыя Хаімавіч Левін — сіянісцкі актывіст, дэпутат Дзяржаўнай думы, адзін з ініцыятараў стварэння (Ізраільскага тэхналагічнага інстытута) Барыс Віктаравіч Платонаў — народны артыст СССР.

Ізраіль Майсеевіч Перэльман Ісак Ісаевіч Рэйнгольд — дзяржаўны дзеяч БССР і СССР Іона Лазаравіч Фрэйдзін — савецкі географ, эканаміст Хвядос Сяргеевіч Шынклер — беларускі празаік, драматург і сцэнарыст

Гл. таксама Мінскае яўрэйскае рэальнае вучылішча Э. М. Хайкіна

Спасылкі Минское реальное училище

Катэгорыя:Навучальныя ўстановы Мінска Катэгорыя:З’явіліся ў 1880 годзе Катэгорыя:1880 год у Мінску Катэгорыя:Зніклі ў 1917 годзе Катэгорыя:Навучальныя ўстановы паводле алфавіта Катэгорыя:Рэальныя вучылішчы Расійскай імперыі