Міхаіл Сцяпанавіч Хама (; нар. , Бортныкы, Львоўская вобл.) — украінскі , , , гумарыст, рэжысёр, фронтмэн гурту «DZIDZIO».

Біяграфія Міхаіл Хама скончыў Кіеўскі нацыянальны ўніверсітэт культуры і мастацтваў. У 1999 г. стаў лаўрэатам гран-пры фестывалю «Маладая Галічына». Быў салістам групы «Міхаіл Хама і сябры», з якім выступаў на вяселлях і забаўляльных праграмах ў Заходняй Украіне. Акрамя традыцыйнага рэстараннага рэпертуару, група выконвала ўласныя песні, сярод якіх самая вядомая — песня «Нявеста».

9 верасня 2009 г. па ініцыятыве Кузьмы, саліста групы «Скрабін», у Наваяварыўску быў заснаваны гурт «DZIDZIO», салістам якога стаў Міхаіл Хама. Дзідзья — дыялектнае, размоўнае слова паднястроўска-пасанскага дыялекта украінскай мовы, якое значыць «дзядуля» — назва гурту паходзіць ад мянушкі дзеда Міхаіла Хамы.

У 2013 г. разам з Аленай Мусіенка быў вядучым шоу «Спявай, калі зможаш» на Новым канале.

У ліпені 2013 г. Міхаіл Хома ажаніўся. З будучай жонкай Міхаіл пазнаёміўся падчас вучобы ў музычным вучылішчы, пасля яны спявалі разам у гурце «Міхаіл Хама і сябры».

У 2021 годзе Міхаіл Хома пачаў актыўна супрацоўнічаць з іншым вядомым артыстам Аляксандрам Панамаровым. Разам яны запісалі некалькі песень, самая вядомая з іх «Пазлы»https://myukraine.in.ua/2021/11/19/oleksandr-ponamarov-ta-myhajlo-homa-prezentuvaly-chuttyevu-pisnyu-pazly/.

Фільмаграфія

Паўнаметражныя 2017 — DZIDZIO Контрабас. 2018 — DZIDZIO Перший раз.

Караткаметражныя Ангели чудяться (рэжысёр М. Хама, Т. Дронь) Лист до Миколая (рэжысёр М. Хама) Дзідзьо в селі (рэжысёр У. Шурубура) Каділак (рэжысёр У. Шурубура) MARSIK (рэжысёр М. Хама, Т. Дронь) Я їду до мами (рэжысёр М. Хама) Павук (рэжысёр М. Хама, Т. Дронь) Повна срака (рэжысёр У. Шурубура) Xа-ха-ха (рэжысёр У. Шурубура)

Гл. таксама DZIDZIO

Катэгорыя:Гумарысты Украіны Катэгорыя:Артыстычныя псеўданімы