Awario () — прыкладная праграма для маркетынгу ў сацыяльных медыя, якая належыць беларускай кампаніі BelPrime. Праграма дазваляе карыстальнікам адсочваць ключавыя словы ў Інтэрнэце і сацыяльных сетках. Awario ўжываецца з мэтай сачэння за ўзгадваннямі брэнда анлайн, рэпутацыяй брэнда, канкурэнтамі, для ажыццяўлення тэхнічнай падтрымкі ў сацыяльных сетках, для пошуку новых кліентаў. Галоўны офіс кампаніі знаходзіцца ў горадзе Мінску, супрацоўнікі таксама працуюць у ЗША і на Кіпры.

Гісторыя Гісторыя кампаніі па вырабе прадуктаў для пошукавай аптымізацыі BelPrime пачынаеццы ў 2004 годзе ў г. Мінску (Рэспубліка Беларусь). Першы праграмны прадукт кампаніі называўся LinkAssistantLinkAssistant — контроль и наращивание ссылок. SozdajSam. 6 снежня 2016..

Пасля рэлізу першага прадукту, Link-Assistant.Com выпусціла шэраг іншых праграм для пошукавай аптымізацыі і ў 2009 годзе ўсе прадукты кампаніі былі аб’яднаны ў пакет праграм для пошукавай аптымізацыі — SEO PowerSuite.

У 2016 г. кампанія выпусціла новы асобны праект Awario. Гэта праграма, накіраваная на маніторынг сацыяльных сетак і Інтэрнэта10 of the best free social media monitoring tools . Our Social Times. 21 кастрычніка 2016.. Спачатку Awario маніторыла ключавыя словы толькі ў Twitter і Інтэрнэце. Потым быў дададзены пошук у Facebook, Google+ і YouTube.

У жніўні 2016 г. у Awario з’явілася пошукавая сістэма, заснаваная на лагічным тыпе даных BooleanAwario Social Media Marketing Software by Link-Assistant.Com Gets Enhanced with Boolean Search . Cision PRWeb. 20 кастрычніка 2016.. Таксама з’явілася распазнаванне мовы.

У 2017 г. былі даданыя аналіз танальнасці тэкстаўBo Pang and Lillian Lee (2008), «Opinion Mining and Sentiment Analysis », Foundations and Trends® in Information Retrieval: Vol. 2: No. 1-2, pp 1-135. doi:/10.1561/1500000011 і пошук ва ўсіх краінах свету.

У 2018 г. Awario пачала маніторынг сацыяльнай платформы Reddit. 7 чэрвеня 2018 г. Awario з’явілася на Product Hunt і стала трэцім па папулярнасці прадуктам дняAwario на Product Hunt. 07 чэрвеня 2018..

У жніўні 2018 г. плануецца выхад Awario Leads — праграмы для пошуку кліентаў у сацыяльных медыя і Інтэрнэце. Агляд

Cтруктура кампаніі

Юрый Бітно — CEO. Алег Барысевіч — заснавальнік, дырэктар па маркетынгу.

Тэхналогія Awario з’яўляецца праграмным забеспячэннем для маркетынгу ў сацыяльных сетках5 Ways You Can Use Social Media Listening to Your Advantage. Social Media Today. 17 ліпеня 2018., тэхналогія работы якога падобная да Google AlertsBroken Google Alerts: Here’s How to Move On Search Engine Journal. 22 снежня 2013.. Праграма запускае пошукавых ботаў для аўтаматычнага маніторынгу Інтэрнэт-крыніц, у тым ліку з сайтаў, блогаў і інш. Гэтыя пошукавыя боты скануюць вэб-сайты і старонкі, якія адпавядаюць вылучаным ключавым словам. Сервер Awario назірае за зменамі ў кантэнце і рэгіструе даныя старонак ІнтэрнэтShobhna, Bansal; Chadhaury, Manoj (June 2013). «A Survey on Web Page Change Detection System Using Different Approaches» (PDF). International Journal of Computer Science and Mobile Computing. IJCSMC. 2 (6): 294—299. ISSN 2320-088X.. Для маніторынгу сацыяльных медыя выкарыстоўваецца API. У рэжыме рэальнага часу Awario збірае ўсе згадванні, якія змяшчаюць ключавыя словы на сваёй старонцы.

Awario таксама мае шмат дадатковых паслуг, напрыклад, аналіз танальнасці тэксту і пошук лідараў меркаванняў7 Ways Social Media Listening Can Help You Grow Your Business. Social Media Today. 15 мая 2018.. Праграма падтрымлівае пошук на большасці моў свету.

Падтрымліваемыя платформы

Facebook Twitter YouTube Google+ Reddit Блогі Форумы Сайты навін Інтэрнэт

Катэгорыя:Праграмнае забеспячэнне