Кета́, Хіта (Государственный водный реестр РФ, ) — возера ў Краснаярскім краі Расіі, на плато Путарана, у басейне ракі Пясіна, за 80Измайлова А. В. Кета // Научно-популярная энциклопедия «Вода России» км ад горада Нарыльск.
Плошча паверхні возера 452 км². Даўжыня 94 км, шырыня да 13 км. Даўжыня берагавой лініі 235 км. Найбольшая глыбіня 180 м. Аб’ём вады каля 36 км³. Плошча вадазбору 2990 км². Жыўленне возера снегавое і дажджавое. Упадаюць рэкі Амдундакта, Дапту, Адынджапкі, Такінда, Эўкіт і інш. Сцёк па рацэ Рыбная (прыток ракі Нарыльская). Возера пакрытае лёдам з кастрычніка па ліпень. Катлавіна выцягнутай формы. Берагі стромкія.
Возера багатае рыбай. Водзяцца галец азёрны, палія азёрная, галец Драгіна (Salvelinus drjagini), сіг, харыус, рапушка, пелядзь, мянтуз, шчупак, акунь, падкаменшчык сібірскі, гальян і іншыя віды.
Літаратура
Кета //
Спасылкі Озеро Кета (Хита) // Государственный водный реестр РФ Измайлова А. В. Кета // Научно-популярная энциклопедия «Вода России»
Катэгорыя:Азёры Краснаярскага края