Чу́на ()Иванов В. В. Чуна (Уда) // Научно-популярная энциклопедия «Вода России» — рака ў Азіяцкай частцы Расіі, у Іркуцкай вобласці і Краснаярскім краі, правы складнік ракі Тасеева (прыток Ангары, басейн Енісея).
Даўжыня ракі 1203 км. Плошча вадазбору 56 800 км². Сярэдні расход вады ў ніжнім цячэнні складае 290 м³/с, аб’ём сцёку 9,153 км³/год. Рака бярэ пачатак з возера на схілах Удзінскага хрыбта на Усходнім Саяне. Працякае праз возера ВерхняеРека Уда (Чуна) // Государственный водный реестр РФ. У верхнім цячэнні, да пасёлка Навачунскі, мае назву Уда. Падзяляецца на дзве часткі: Верхняя Чуна (да пасёлка Алыгджэр) і Ніжняя Чуна (ад пасёлка Алыгджэр да вусця). Зліваючыся з ракой Біруса, утварае раку Тасеева. Большая частка басейна ракі знаходзіцца на Сярэднесібірскім пласкагор’і. Працякае ў вузкай міжгорнай даліне, перасякае трапы, утварае парогі. У ніжнім цячэнні даліна ракі скрынкападобная, шырынёй да 5 км. Жыўленне ракі пераважна дажджавое. Замярзае ў кастрычніку, вызваляецца ад лёду ў канцы красавіка — маі.
Прытокі Чуны: Хатага, Хонда, Эргатай, Эгега, Ак-Ой, Хан, Кара-Бурэнь, Джуглым (ЧорныЧерный Джуглым), Джуктыр, Тальма, Нерха (Чорная Нерха), Хайлама, Хунга, Хадама, Чорная, Малая Айса, Вялікая Айса, Тыгней, Прамая Марня, Ярма, Муксут, Кут, Мут, Рубахіна, Уват, Мара, Вялікі Ук, Уляха, Хінгайка, Ігніт, Кадуй, Мана, Катарма, Ендарма, Анга Сухая, Баёр, Чукша, Шундакан, Джыдыкан, Калінка, Паява, Душан, Екунчэт, Нерюгда, Сасноўка, Даван, Хая, Іча (Правая Іча), Бурлы, Туман і іншыя рэкі і ручаі.
Рака выкарыстоўваецца ў мэтах лесасплаву і мясцовага суднаходства (189 км). Каля ракі горад Ніжняудзінск.
Літаратура
Спасылкі Река Уда (Чуна) // Государственный водный реестр РФ Chuna (Uda) At Chunoyar // A Regional, Electronic, Hydrographic Data Network For the Arctic Region (R-ArcticNET) Иванов В. В. Чуна (Уда) // Научно-популярная энциклопедия «Вода России»
Катэгорыя:Рэкі Іркуцкай вобласці Катэгорыя:Рэкі Краснаярскага края Катэгорыя:Басейн Енісея