Калу́мбія () — возера на паўднёвым усходзе канадскай правінцыі Брытанская Калумбія, у вярхоўях ракі Калумбія. Размешчана ў Скалістых гарах, на вышыні 808 м над узроўнем мора.

Плошча паверхні 25,58 км², даўжыня 13,5 км, шырыня 2 км. Сярэдняя глыбіня каля 4 м.

У возера ўпадаюць некалькі невялікіх рэчак, з паўночнай часткі выцякае рака Калумбія. На поўдзень ад возера працякае рака Куцені, якая злучана з возерам каналам Флэтс. Падчас паводак воды Куцені часта пераліваюцца ў возера. На паўднёвым беразе знаходзіцца вёска Канал-Флэтс, на поўнач ад возера — вёска Фэрмант-Хот-Спрынгс. У ліпені сярэдняя тэмпература вады ў возеры складае каля 18°С. На паўночна-ўсходнім беразе возера створаны правінцыяльны парк Калумбія Лейк.

Спасылкі Веб-сайт парка Калумбія Лейк

Катэгорыя:Азёры Канады