42 cm Haubitze M. 14/16 (42 см звышцяжкая марціра М. 14/16) належала да цяжкай крапасной артылерыі Аўстра-Венгрыі. Гаўбіца была распрацавана для ВМС Аўстра-Венгрыі для змагання з дрэдноўтамі.
Гісторыя
Праца над праектам гаўбіцы пачалася ў 1907 годзе. Першы выстрал з прататыпа быў здзейснены ў 1912 годзе, а палігонныя выпрабаванні правялі ў 1914 годзе. Пасля гэтага 42-см гаўбіцу М.14 прынялі на ўзбраенне. Усяго планавалася вырабіць 8 гаўбіц. Да пачатку вайны вырабілі адну гаўбіцу, прызначаную для прыкрыцця базы флота ў Пулі.
Апісанне канструкцыі
Лафет гаўбіцы ўсталёўвалі на ложы і бетонным падмурку. Катлаван для падмурка выкопвалі 20 гадзін, бетанаванне заняло 10 дзён, мантаж гаўбіцы з дапамогай крана быў ажыццёўлены за 40 гадзін. Сталёвая ложа з паваротнай шайбай мела даўжыню 7,5 м, шырыню 6,2 м, вышыню 1,75 м. У гармаце выкарыстоўвалася клінавая засаўка, было ўсталявана гідраўлічна-спружыннае супрацьадкатнае ўстройства. Вага снарада складала 1000 кг з 89,6-104,4 кг трынітраталуолу ці аманалу. Для выстралу ўжывалі адзін-чатыры 51-кг зарады нітрацэлюлозы. Разлік складаў 27 чалавек. Пасля пачатку вайны стала зразумела, што рызыка нападу флоту праціўніка з боку Адрыятычнага мора была мінімальная, і вытворцу было даручана распрацаваць сухапутную версію гарматы. Пры транспартаванні ўжывалі два транспартныя прычэпы для дула і лафета, два для ложы і чатыры цягачы , распрацаваныя ў фірме Austro-Daimler Фердынандам Поршэ. Карэктаванне стральбы праводзілі з дапамогай тэлефона з паветранага шара ці радыё з самалёта.
Баявое прымяненне
Другую гаўбіцу перадалі ў войска на Ўсходні фронт, дзе ў студзені 1915 яна брала ўдзел у абстрэле расійскага войска ў Тарнове. Надалей яе ўжывалі на сербскім фронце, улетку 1915 пры аблозе Модлінскай крэпасці. На італьянскім фронце яна была пашкоджана і адпраўлена на рамонт. Вясной 1916 яна выкарыстоўвалася на італьянскім фронце. Да канца вайны вырабілі тры гаўбіцы М.14, чатыры М.16 і адну М.17. Ад далейшай вытворчасці гаўбіц адмовіліся з-за распрацоўкі 42-см палявой аўтагаўбіцы М.16. Гаўбіца М.16 мела зменены лафет на ўзор лафета 38 cm Belagerungshaubitze M. 16, што палягчала яе транспартаванне. Ён складаўся з 6 частак. Гаўбіца М. 17 мела яшчэ больш палегчаны лафет, але з закладзеных 4 гаўбіц вырабілі толькі адну.
Пасля вайны гаўбіцы трапілі ў войскі Італіі, Чэхаславакіі, адкуль у сакавіку 1939 іх прынялі на ўзбраенне ў Вермахт пад пазначэннем 42-cm-Haubitze (t). Бралі ўдзел у аблозе Ленінграда і аблозе Севастопаля ў 1942 годзе.
Яшчэ адна гармата (мадэль M16) была захоплена ў Дзьеры ў Венгрыі падчас румынскай інтэрвенцыі. Guy François, comments on Obusiers Skoda 380 et 420mm Mle 1916 à Bucarest, dated 22 Sep 2008 and 9 Aug 2009 Яна выстаўляецца ў .
Літаратура
Gander, Terry and Chamberlain, Peter. Weapons of the Third Reich: An Encyclopedic Survey of All Small Arms, Artillery and Special Weapons of the German Land Forces 1939—1945. New York: Doubleday, 1979 Ortner, M. Christian. The Austro-Hungarian Artillery From 1867 to 1918: Technology, Organization, and Tactics. Vienna, Verlag Militaria, 2007 Prášil, Michal. Škoda Heavy Guns. Atglen, PA: Schiffer, 1997
Спасылкі
42 cm Haubitze on Landships 42-cm Haubitze (t) 42 cm-Haubitze Skoda M 17, L/15
Катэгорыя:Артылерыя калібра 420 мм Катэгорыя:Артылерыя Аўстра-Венгрыі ў Першай сусветнай вайне Катэгорыя:Артылерыя ў Другой сусветнай вайне Катэгорыя:Аблогавая артылерыя