Чарне́ц — рака ў Беларусі, у Гарадоцкім раёне Віцебскай вобласці, левы прыток ракі Прудніца (басейн Заходняй Дзвіны).

Даўжыня ракі 11 кмАгульная характарыстыка рачной сеткі Віцебскай вобласці // Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь» . Выцякае з возера Доўгае, за 2,3 км на паўночны ўсход ад вёскі Восмата, вусце за 0,7 км на ўсход ад вёскі Прудок (упадае ў раку Прудніца даўжынёй 2 км). Цячэ ў межах Гарадоцкага ўзвышша. Рэчышча ад вытоку на працягу 4,2 км каналізаванае.

Літаратура

Ліст карты N-35-12. Выданне 1987 г. Стан мясцовасці на 1984 год. Ліст карты N-35-24. Выданне 1980 года.

Катэгорыя:Рэкі Гарадоцкага раёна Катэгорыя:Басейн Обалі