Серабрыстыя воблакі — светлыя, туманападобныя воблакі, якія часам з’яўляюцца ў верхняй частцы мезасферы на вышыні 70—90 км. Атрымалі назву за асаблівае свячэнне, якое нагадвае металічны бляск.
Вылучаны як самастойная з’ява В. К. Цэраскім. Вывучэннем серабрыстых воблакаў займаліся і М. І. Грышын.
Апісанне Паводле структуры падобныя на лёгкія перыстыя воблакі. Уяўляюць сабой скопішча часцінак (ледзяныя крышталікі, вулканічны і касмічны пыл) памерам 10−4—10−5 см, якія добра рассейваюць сонечнае святло. Існуюць ад некалькіх мінут да некалькіх гадзін.
Серабрыстыя воблакі назіраюцца ў Паўночным паўшар’і на шыротах 45—70° ад мая да жніўня, у Паўднёвым — на шыротах 40—65° у цёплы час года.
Літаратура Каўрыга П. А. Метэаралогія: вучэбны дапаможнік для студэнтаў геаграфічных спецыяльнасцей устаноў, якія забяспечваюць атрыманне вышэйшай адукацыі. — Мн: БДУ, 2005. — 186, с. ISBN 985-485-375-6
Спасылкі
Катэгорыя:Воблакі Катэгорыя:Атмасферныя аптычныя з’явы