Таварыства аматараў выпіць і закусіць (ТАВІЗ) — нефармальнае аб’яднанне беларускіх літаратараў 1920—1930-х гг., у якое ў розны час уваходзілі Тодар Кляшторны, Міхась Багун (аўтар назвы), Уладзімір Хадыка, Васіль Каваль, Алесь Дудар, Валерый Маракоў, Эдуард Самуйлёнак, Сяргей Дарожны, Юлі Таўбін і інш.

Паводле пісьменніка Юркі Віцьбіча, гэта была спроба аб’яднаць беларускую багему, стварыць пэўную апазіцыю «пісьменніцкаму калгасу»: «Яна зьяўлялася пратэстам супраць існуючага «Пракруставага ложка». На паседжаньнях багемы без старшыні і сакратара за кухлем ці кілішкам чыталіся творы, якія пісалі для сябе, а не для друку. Тут кожны адчуваў сябе самім сабой...»Віцьбіч, Ю. Лшоно Габоо Бійрушалайм: даваенная проза / Юрка Віцьбіч; [уклад. і прадм. Л. Юрэвіча; камент. Ц. Чарнякевіча]. — Мн.: Кнігазбор, 2011. — 229, с.: іл. — С. 141—143. — (Бібліятэка Бацькаўшчыны; Кн. 19). — ISBN 978-985-7007-17-2.

Пасяджэнні праходзілі звычайна ў Менску на кватэры ў М. Багуна альбо ў шашлычнай на вул. Камсамольскай ці ў маленькай піўніцы — уніз па вул. Савецкай. У рэдкіх выпадках літаратары сустракаліся ў сутарэнні Дома пісьменніка (які размяшчаўся тады ў доме 68 па той жа Савецкай вуліцы), дзе пэўны час быў рэстаран.

Напады афіцыйнай крытыкі на «ТАВІЗаўцаў» былі шматлікімі і разнастайнымі аж да рэпрэсавання (высылкі, расстрэлу) яго сябраў у 1930-я гады.

У 2017 г. беларускі рэжысёр Ілья Бажко пры падтрымцы тэлеканала «БелСат» зняў фільм «Зніклая паэзія».

Літаратура Жыбуль, В. В. ТАВІЗ: па слядах легендарнага літаб'яднання / Віктар Жыбуль // Полымя. — 2017. — № 12. — С. 115—126. Юрэвіч, Л. Тавізаўцы. Пра лёсы ўдзельнікаў аднаго літаратурнага аб'яднаньня / Лявон Юрэвіч // Роднае слова. — 1997. — № 11. — С. 160—169.

Катэгорыя:Літаратурныя аб’яднанні Беларусі Катэгорыя:ТАВІЗ