Яўгенія Аркадзьеўна Кечына — беларускі сацыёлаг, спецыяліст у галіне метадалогіі і методыкі сацыялагічных даследаванняў, статыстычнай апрацоўкі дадзеных сацыялагічных даследаванняў, сацыяльна-эканамічнай статыстыкі. Прафесар кафедры сацыялогіі факультэта філасофіі і сацыяльных навук Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта(з 2009 г.). Доктар сацыялагічных навук (2009), прафесар (2013). Удзельнік нацыянальных і міжнародных даследчых праектаў па праблемах прафілактыкі ВІЧ-інфекцыі і наркаспажывання ў Рэспубліцы Беларусь, па пытаннях паводніцкіх характарыстык груп рызыкі, распрацоўшчык нацыянальнай сістэмы маніторынгу і ацэнкі сітуацыі па ВІЧ/СНІД у Рэспубліцы Беларусь.
Біяграфія Скончыла механіка-матэматычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта па спецыяльнасці «матэматыка». З 1991 г. выкладае на кафедры сацыялогіі БДУ.
Навуковая дзейнасць Аўтар больш за 100 навуковых публікацый (навуковыя манаграфіі, артыкулы, раздзелы ў калектыўных манаграфіях і вучэбных дапаможніках, вучэбна-метадычныя, даведачна-энцыклапедычныя выданні).Пад кіраўніцтвам прафесара Я. А. Кечынай абаронены тры кандыдацкія дысертацыі . З’яўляецца намеснікам старшыні Савета па абароне доктарскіх дысертацый па сацыялагічных навуках. Д. 2:01:03 пры БДУ; членам Савета па абароне доктарскіх дысертацый па псіхалагічных навуках. Д. 2:01:19 пры БДУ; членам Савета факультэта філасофіі і сацыяльных навук; уваходзіць у склад рэдкалегіі шэрагу навуковых выданняў.
У 2015 г. Я. А. Кечына прызнана пераможцам у конкурсе на лепшага кіраўніка і арганізатара навукова-даследчай працы студэнтаў і аспірантаў БДУ па выніках 2014 г. у намінацыі «Падрыхтоўка кадраў вышэйшай кваліфікацыі».
Бібліяграфія Са спісам асноўных работ Кечынай Я. А. можна азнаёміцца на сайце факультэта філасофіі і сацыяльных навук .
Узнагароды і прэміі Грамата БДУ (2006 г.) Грамата Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь (2009 г.) Ганаровая Грамата БДУ (2012 г.) Ганаровая Грамата Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь (2015 г.)
Спасылкі Узаемадзеянне сацыялогіі і статыстыкі: паняцце і структура. Я. А. Кечына АЎТАРЭФЕРАТ дысертацыі на суісканне вучонай ступені кандыдата сацыялагічных навук. Навуковы кіраўнік-Кечына. Я. А. ПАВОДНІЦКАЯ РЫЗЫКА ЖАНЧЫН СЭКС-БІЗНЭСУ, ЯКІЯ ЎЖЫВАЮЦЬ ІН’ЕКЦЫЙНЫЯ НАРКОТЫКІ.Аўтар:Кечына Яўгенія Аркадзьеўна. Вынікі даследавання па тэме «Матывацыя і патрэбы падлеткаў груп рызыкі ў кантэксце кансультавання і тэставання на ВІЧ і патэнцыял устаноў аховы здароўя і грамадскіх аб’яднанняў у прадастаўленні дадзенага выгляду паслуг падлеткам і маладым людзям груп рызыкі». ПАВОДНІЦКІЯ АСАБЛІВАСЦІ І ЎЗРОВЕНЬ ВЕДАЎ ПА ПРАБЛЕМЕ ВІЧ/СНІД СЯРОД СПАЖЫЎЦОЎ ІН’ЕКЦЫЙНЫХ НАРКОТЫКАЎ.Справаздача аб даследаванні. Сацыялізацыя дзяцей-сірот ва ўмовах прыёмнай сям’і. АЎТАРЭФЕРАТ дысертацыі на суісканне вучонай ступені кандыдата сацыялагічных навук. Evgeniya A. Kechina.BSU.
Катэгорыя:Сацыёлагі Беларусі