ХДС/ХСС (), таксама «Саюз» () — блок правацэнтрысцкіх палітычных партый у Германіі (і раней — ФРГ), які аб’ядноўвае «Хрысціянска-дэмакратычны саюз Германіі» (ХДС) і «Хрысціянска-сацыяльны саюз у Баварыі» (ХСС). Пры гэтым ХСС актыўная толькі ў Баварыі, а ХДС — ва ўсіх астатніх землях за выключэннем Баварыі. Нягледзячы на праграмныя адрозненні, абедзве партыі маюць адзіную маладзёжную арганізацыю — «Маладзёжны Саюз».

Згадванне ХДС/ХСС тычыцца звычайна аб'яднанай фракцыі гэтых партый у парламенце Германіі — Бундэстагу. На выбарах ХДС не выстаўляе сваіх кандыдатаў у аднамандатных акругах Баварыі, якая ёсць полем дзейнасці ХСС і, наадварот, ХСС не выстаўляе сваіх кандыдатаў па-за Баварыяй.

Старшыні фракцыі Генрых фон Брэнтана (1949—1955) Генрых Кронэ (1955—1961) Генрых фон Брэнтана (1961—1964) Райнер Барцэль (1964—1973) Карл Карстэнс (1973—1976) Гельмут Коль (1976—1982) Альфрэд Дрэгер (1982—1991) Вольфганг Шойбле (1991—2000) Фрыдрых Мерц (2000—2002) Ангела Меркель (2002—2005) (з 2005 года)

Спасылкі

Катэгорыя:Фракцыі палітычных партый Катэгорыя:Хрысціянска-дэмакратычны саюз Германіі Катэгорыя:Хрысціянска-сацыяльны саюз у Баварыі