Улья́наўка — рака ў Аршанскім раёне Віцебскай вобласці і Шклоўскім раёне Магілёўскай вобласці, правы прыток ракі Дняпро. Даўжыня 19 кмАгульная характарыстыка рачной сеткі Віцебскай вобласці / Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь» . Плошча вадазбору 106 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 3,2‰. Пачынаецца ў вёсцы Балотавічы Аршанскага раёна, вусце на ўсходняй ускраіне аграгарадка Александрыя Шклоўскага раёна. Асноўныя прытокі — рэкі Вілейка (справа) і Машарня (злева). Рака цячэ па паўднёвай ускраіне Аршанскага ўзвышша. У аграгарадку Зубрэвічы і вёсцы Хімы на рацэ створаны сажалкі.

Літаратура

Катэгорыя:Прытокі Дняпра Катэгорыя:Рэкі Аршанскага раёна Катэгорыя:Рэкі Шклоўскага раёна