Фёдар Мацвеевіч Хлуднеў (1917—1944) — чырвонаармеец Рабоча-сялянскай Чырвонай Арміі, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1943).
Біяграфія Фёдар Хлуднеў нарадзіўся 5 чэрвеня 1917 года ў вёсцы Жында 2-е (цяпер — Красначыкойскі раён Забайкальскага края). Пасля заканчэння трох класаў школы пражываў і працаваў на станцыі Хілок ў Чыцінскай вобласці. У маі 1941 года Хлуднеў быў прызваны на службу ў Рабоча-сялянскую Чырвоную Армію. З 1943 года — на франтах Вялікай Айчыннай вайны.
Да лістапада 1943 года чырвонаармеец Фёдар Хлуднеў быў гарматным нумарам 89-й цяжкай гаўбічнай артылерыйскай брыгады разбурэння 12-й артылерыйскай дывізіі 4-га артылерыйскага корпуса прарыву 65-й арміі Беларускага фронту. Вызначыўся падчас бітвы за Дняпро. 18-19 лістапада 1943 года Хлуднеў, знаходзячыся на наглядальным пункце, кулямётным агнём адбіў тры нямецкія контратакі, сам два разы быў паранены, але працягваў змагацца.
Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 24 снежня 1943 года чырвонаармеец Фёдар Хлуднеў быў удастоены высокага звання Героя Савецкага Саюза. Ордэн Леніна і медаль «Залатая Зорка» ён атрымаць не паспеў, бо памёр ад атрыманых раненняў 5 студзеня 1944 года. Пахаваны на вайсковых могілках горада Добруш Гомельскай вобласці Беларусі.
У гонар Хлуднева названы вуліцы ў Добрушы, Лінёвым Возеры і Хілку, усталяваны бюст у пасёлку Лінёва Возера Хілокскага раёна.
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Артылерысты Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Пахаваныя ў Добрушы Катэгорыя:Памерлі ад ран Катэгорыя:Удзельнікі бітвы за Дняпро Катэгорыя:Нарадзіліся ў Забайкальскім краі