24-ы чэмпіянат Еўропы па лёгкай атлетыцы праходзіў з 7 па 12 жніўня 2018 года на Алімпійскім стадыёне ў Берліне. У шэрагу відаў кваліфікацыйныя спаборніцтвы адбыліся 6 жніўня, за дзень да афіцыйнага адкрыцця чэмпіянату. Турнір у трэці раз у гісторыі праходзіў на тэрыторыі Германіі і ўпершыню — у сталіцы краіны. Да ўдзелу былі дапушчаны спартсмены, якія выканалі ў пастаўленыя тэрміны неабходныя кваліфікацыйныя патрабаванні і нарматывы. На працягу шасці дзён былі разгуляныя 48 камплектаў медалёў.

Чэмпіянат Еўропы па лёгкай атлетыцы з'яўляўся часткай першага ў гісторыі аб'яднанага чэмпіянату Еўропы па летніх відах спорту. Спаборніцтвы праходзілі са 2 па 12 жніўня ў Берліне і брытанскім Глазга. У 2018 годзе гэта мультыспартыўнае мерапрыемства складалася з сямі чэмпіянатаў Еўропы: Чэмпіянат Еўропы па лёгкай атлетыцы (Берлін, 7—12 жніўня) Чэмпіянат Еўропы па водных відах спорту (Глазга, 3—12 жніўня) Чэмпіянат Еўропы па веласпорце (шаша, велатрэк, маўнтынбайк, BMX) (Глазга, 2—12 жніўня) Чэмпіянат Еўропы па акадэмічным веславанні (Глазга, 2—5 жніўня) Чэмпіянат Еўропы па трыятлоне (Глазга, 9—11 жніўня) Чэмпіянат Еўропы па спартыўнай гімнастыцы (Глазга, жанчыны — 2—5 жніўня, мужчыны — 9—12 жніўня) Камандны чэмпіянат Еўропы па гольфе (Глазга, 8—12 жніўня)

У праграму чэмпіянату ў 2018 годзе была дададзена жаночая спартыўная хада на 50 км. Такім чынам, як і раней на чэмпіянаце свету 2017 года, на еўрапейскім кантынентальным першынстве ўпершыню была дасягнута роўнасць паміж жаночымі і мужчынскімі дысцыплінамі (па 24).

Для ўдзелу ў спаборніцтвах заяўлены 1572 лёгкаатлета (828 мужчын і 744 жанчыны) з 51 краіны Еўропы.

Месца правядзення 300px|міні|справа|Галоўная арэна спаборніцтваў — «Алімпіяштадыян»

Рашэнне пра правядзенне чэмпіянату ў Берліне было прынята 2 лістапада 2013 года на савеце Еўрапейскай лёгкаатлетычнай асацыяцыі.

Асноўная частка спаборніцтваў прайшла на Алімпійскім стадыёне, спартыўная хада і марафон былі праведзены па гарадскіх вуліцах. Марафонцам мела быць пераадолець чатыры 10-кіламетровых круга, пракладзеных побач са славутасцямі нямецкай сталіцы: Берлінскім заапаркам, Калоннай Перамогі, Палацам Бельвю і Брандэнбургскімі варотамі. Для хады на 20 км была арганізавана кальцавая траса даўжынёй 1 км, для хады на 50 км — даўжынёй 2 км. Старт і фініш размясціліся на плошчы Брайтшайдплац.

Забарона на ўдзел зборнай Расіі Як і на папярэднім чэмпіянаце ў 2016 годзе, у спаборніцтвах не ўдзельнічала зборная Расіі. Адхіленне расійскіх лёгкаатлетаў ад міжнародных стартаў, ініцыяванае ІААФ у лістападзе 2015 года ў сувязі з допінгавым скандалам, у чарговы раз было пакінута ў сіле 27 ліпеня 2018 года. У той жа час Міжнародная федэрацыя па ходзе 2018 года дапусціла некалькі дзясяткаў расійскіх спартсменаў да стартаў за граніцай, дзе яны маглі выступаць у якасці нейтральных атлетаў. Трыццаць з іх дапушчаны арганізатарамі да ўдзелу ў чэмпіянаце Еўропы.

Прызёры Скарачэнні: WR — сусветны рэкорд | ER — рэкорд Еўропы | NR — нацыянальны рэкорд | CR — рэкорд чэмпіянату Курсівам вылучаны ўдзельнікі, якія выступалі за эстафетныя каманды толькі ў папярэдніх забегах

Мужчыны 100 м (вецер: 0,0 м/с) падрабязнасці Зарнел Х'юз Вялікабрытанія 9,95 Рыс Прэскад Вялікабрытанія 9,96 Жак Харві Турцыя 10,01200 м (вецер: +0,7 м/с) падрабязнасці Раміль Гуліеў Турцыя 19,76 Нетаніль Мітчэл-Блэйк Вялікабрытанія 20,04 Алекс Уілсан Швейцарыя 20,04 400 м падрабязнасці Мэцью Хадсан-Сміт Вялікабрытанія 44,78 Кевін Барле Бельгія 45,13 Жанатан Барле Бельгія 45,19800 м падрабязнасці Адам Кшчот Польшча 1:44,59 Андрэас Крамер Швецыя 1:45,03 = П'ер-Амбруаз Бос Францыя 1:45,301500 м падрабязнасці Якаб Інгебрыгтсен Нарвегія 3:38,10 Марцін Левандоўскі Польшча 3:38,14 Джэйк Уайтмен Вялікабрытанія 3:38,255000 м падрабязнасці Якаб Інгебрыгтсен Нарвегія 13:17,06 Хенрык Інгебрыгтсен Нарвегія 13:18,75 Мурад Амдуні Францыя 13:19,1410 000 м падрабязнасці Мурад Амдуні Францыя 28:11,22 Башыр Абдзі Бельгія 28:11,76 Еманеберхан Крыпа Італія 28:12,15Марафон падрабязнасці Кун Нарт Бельгія 2:09.51 Тадэсэ Абрахам Швейцарыя 2:11.24 Ясін Рашык Італія 2:12.093000 м з перашкодамі падрабязнасці Махідзін Мехісі-Бенабад Францыя 8:31,66 Фернанда Кара Іспанія 8:34,16 Яханес К'япінелі Італія 8:35,81110 м з бар'ерамі (вецер: 0,0 м/с) падрабязнасці Паскаль Марціно-Лагард Францыя 13,17 Сяргей Шубянкоў Нейтральны атлет 13,17 Арланда Артэга Іспанія 13,34400 м з бар'ерамі падрабязнасці Карстэн Вархальм Нарвегія 47,64 Ясмані Капелья Турцыя 47,81 Томас Бар Ірландыя 48,31Скачок у вышыню падрабязнасці Матэвуш Пшыбылка Германія 2,35 м Максім Недасекаў Беларусь 2,33 м Ілья Іванюк Нейтральны атлет 2,31 мСкачок з шастом падрабязнасці Арман Дуплантыс Швецыя6,05 м , Цімур Маргуноў Нейтральны атлет6,00 м Рэно Лавілені Францыя5,95 мСкачок у даўжыню падрабязнасці Мілтыядыс Тэнтаглу Грэцыя 8,25 м (−0,3 м/с) Фабіян Гайнле Германія 8,13 м (−0,2 м/с) Сяргей Нікіфараў Украіна 8,13 м (+0,1 м/с)Трайны скачок падрабязнасці Нэльсан Эвора Партугалія17,10 м Алексіс Капелья Азербайджан16,93 м Дзімітрыяс Цыяміс Грэцыя16,78 мШтурханне ядра падрабязнасці Міхал Харатык Польшча 21,72 м Конрад Букавецкі Польшча 21,66 м Давід Шторль Германія 21,41 мКіданне дыска падрабязнасці Андрус Гуджус Літва 68,46 м Даніэль Столь Швецыя 68,23 м Лукас Вайсгайдынгер Аўстрыя 65,14 мКіданне молата падрабязнасці Войцех Навіцкі Польшча 80,12 м Павел Файдак Польшча 78,69 м Бэнцэ Халас Венгрыя 77,36 мКіданне дзіды падрабязнасці Томас Ролер Германія 89,47 м Андрэас Гофман Германія 87,60 м Магнус Кірт Эстонія 85,96 мДзесяцібор'е падрабязнасці Артур Абеле Германія 8431 ачко Ілья Шкуранёў Нейтральны атлет 8321 ачко Віталь Жук Беларусь 8290 ачкоўХада на 20 км падрабязнасці Альвара Марцін Іспанія 1:20.42 Дыега Гарсія Іспанія 1:20.48 Васіль Мізінаў Нейтральны атлет 1:20.50Хада на 50 км падрабязнасці Мар'ян Закальніцкі Украіна 3:46.32 Мацей Тот Славакія 3:47.27 Дзмітрый Дзюбін Беларусь 3:47.59Эстафета 4×100 м падрабязнасці37,8037,98 38,03 Эстафета 4×400 м падрабязнасці Дылан Барле Жанатан Барле Жанатан Сакур Кевін Барле Робін Вандэрбемдэн Жульен Ватрэн 2:59,47 Рабах Юсіф Дуэйн Коўэн Мэцью Хадсан-Сміт Марцін Руні Кэмеран Чалмерс 3:00,36 Оскар Усільяс Лукас Буа Самуэль Гарсія Бруна Артэлана Дарвін Эчэверы Марк Ухакпор 3:00,78

Жанчыны 100 м (вецер: 0,0 м/с) падрабязнасці Дзіна Эшэр-Сміт Вялікабрытанія 10,85 =, Джына Люкенкемпер Германія 10,98 Дафнэ Схіперс Нідэрланды 10,99200 м (вецер: +0,2 м/с) падрабязнасці Дзіна Эшэр-Сміт Вялікабрытанія 21,89 , Дафнэ Схіперс Нідэрланды 22,14 Яміле Самуэль Нідэрланды 22,37400 м падрабязнасці Юстына Свенты-Эрсэціч Польшча 50,41 Марыя Белібасакі Грэцыя 50,45 Лізаннэ Дэ Вітэ Нідэрланды 50,77800 м падрабязнасці Наталля Прышчэпа Украіна 2:00,38 Рэнель Ламот Францыя 2:00,62 Вольга Ляхавая Украіна 2:00,791500 м падрабязнасці Лора Мюр Вялікабрытанія4:02,32 Сафія Энаўі Польшча4:03,08 Лора Уэйтман Вялікабрытанія4:03,755000 м падрабязнасці Сіфан Хасан Нідэрланды14:46,12 Эйліш Мак-Колган Вялікабрытанія14:53,05 Ясемін Джан Турцыя14:57,6310 000 м падрабязнасці Лона Чэмтаі Ізраіль 31:43,29 Сюзан Крумінс Нідэрланды 31:52,55 Мераф Бахта Швецыя 32:19,34Марафон падрабязнасці Вольга Мазуронак Беларусь 2:26.22 Клеманс Кальвен Францыя 2:26.28 Эва Врабцава-Ныўльтава Чэхія 2:26.31 3000 м з перашкодамі падрабязнасці Геза-Фелісітас Краўзэ Германія9:19,80 Фаб'ен Шлумпф Швейцарыя9:22,29 Караліна Гроўдаль Нарвегія9:24,46100 м з бар'ерамі (вецер: -0,5 м/с) падрабязнасці Эльвіра Герман Беларусь 12,67 Памэла Дуткевіч Германія 12,72 Сіндзі Роледэр Германія 12,77400 м з бар'ерамі падрабязнасці Леа Шпрунгер Швейцарыя 54,33 Ганна Рыжыкава Украіна 54,51 Меган Біслі Вялікабрытанія 55,31Скачок у вышыню падрабязнасці Марыя Ласіцкене Нейтральны атлет 2,00 м Мірэла Дамірава Балгарыя 2,00 м Мары-Лорэнс Юнгфляйш Германія 1,96 мСкачок з шастом падрабязнасці Екатэрыні Стэфаніды Грэцыя 4,85 м Нікалета Кірыякапулу Грэцыя 4,80 м Холі Брэдшау Вялікабрытанія 4,75 мСкачок у даўжыню падрабязнасці Малайка Міхамбо Германія 6,75 м (−0,7 м/с) Марына Бех Украіна 6,73 м (−0,1 м/с) Шара Проктар Вялікабрытанія 6,70 м (−0,4 м/с)Трайны скачок падрабязнасці Параскеві Папахрыстасу Грэцыя 14,60 м (−0,1 м/с) Крысцін Гірыш Германія 14,45 м (−0,5 м/с) Ана Пелетэйра Іспанія 14,44 м (+0,1 м/с)Штурханне ядра падрабязнасці Паўліна Губа Польшча 19,33 м Крысціна Шваніц Германія 19,19 м Алёна Дубіцкая Беларусь 18,81 мКіданне дыска падрабязнасці Сандра Перкавіч Харватыя 67,62 м Надзін Мюлер Германія 63,00 м Шаніс Крафт Германія 62,46 мКіданне молата падрабязнасці Аніта Уладарчык Польшча78,94 м Аляксандра Тавернье Францыя74,78 м Яана Фёдараў Польшча74,00 мКіданне дзіды падрабязнасці Крысцін Гусанг Германія 67,90 м Нікала Ограднікава Чэхія 61,85 м Лівета Ясюнайце Літва 61,59 мСямібор’е падрабязнасці Нафісату Тыям Бельгія 6816 ачкоў Катарына Джонсан-Томпсан Вялікабрытанія 6759 ачкоў Каралін Шэфер Германія 6602 ачкаХада на 20 км падрабязнасці Марыя Перэс Іспанія 1:26.36 Анежка Драгатава Чэхія 1:27.03 Антанела Пальмізана Італія 1:27.30Хада на 50 км падрабязнасці Інеш Энрыкіш Партугалія 4:09.21 Аліна Цвілій Украіна 4:12.44 Юлія Такач Іспанія 4:15.22Эстафета 4×100 м падрабязнасці41,88 42,1542,23Эстафета 4×400 м падрабязнасці Малгажата Голуб-Кавалік Іга Баўмгарт-Вітан Патрыцыя Выцішкевіч Юстына Свенты-Эрсэціч Наталля Качмарак Марціна Дамброўская 3:26,59 Элеа-Мар'яма Дзіяра Дэбара Сананес Агнэс Рааралаі Флорыя Гей Эстэль Перасье 3:27,17 Зоі Кларк Аніка Ануора Эмі Олкак Эйлід Дойл Фінет Аг'японг Мэры Абічы Эмілі Дайманд 3:27,40

Медальны залік

1 7 5 6 18 2 7 4 1 12 3 6 7 6 194 3 4 3 105 3 2 1 6 3 2 1 67 3 1 1 58 2 3 2 79 2 2 4 810 2 1 3 611 2 0 0 212 1 3 4 8— 1 3 2 613 1 2 2 514 1 2 1 415 1 1 2 416 1 0 1 217 1 0 0 1 1 0 0 119 0 2 1 320 0 1 0 1 0 1 0 1 0 1 0 123 0 0 4 424 0 0 1 1 0 0 1 1 0 0 1 1 0 0 1 1Усяго484848 144

Гл. таксама Кубак Еўропы па марафоне 2018 Кантынентальны кубак IAAF 2018 Чэмпіянат Еўропы па лёгкай атлетыцы сярод юнакоў 2018

Крыніцы

Спасылкі Афіцыйны сайт чэмпіянату Старонка спаборніцтваў на сайце Еўрапейскай лёгкаатлетычнай асацыяцыі Вынікі спаборніцтваў на сайце Еўрапейскай лёгкаатлетычнай асацыяцыі Афіцыйны сайт аб'яднанага чэмпіянату Еўропы

2018 Катэгорыя:Жнівень 2018 года Катэгорыя:Чэмпіянат Еўропы па летніх відах спорту 2018 Катэгорыя:2018 год у лёгкай атлетыцы Катэгорыя:Спорт у Германіі ў 2018 годзе Катэгорыя:Лёгкая атлетыка ў Германіі Катэгорыя:Міжнародныя спартыўныя спаборніцтвы ў Германіі лёгкая атлетыка