Уніхоўскія — вялікалітоўскі шляхецкі род герба «Астоя».
Прозвішча ўзялі ад маёнтка Уніхова ў Наваградскім ваяводстве. Першы вядомы прадстаўнік роду — Павел Якаўлевіч Уніхоўскі.
Пасля шлюбу дачкі Міхала Ельскага, Соф’і, з Янушам Уніхоўскім, Уніхоўскія сталі ўладальнікамі Дудзічаў.
Найбольш вядомыя прадстаўнікі роду Павел Якаўлевіч Уніхоўскі (1514—26.12.1593) Рыгор (8.1.1549—1.4.1606), паборца Новагародскага ваяводства ў 1589 г. Януш (25.10.1621 — да 25.7.1649), менскі харунжы, падстолі з 1618 г. Крыштаф Казімір (? — пасля 18 жніўня 1657), каралеўскі сакратар, інстыгатар вялікі літоўскі з 1649 г. Міхал, харунжы віцебскі, пасол на сойм 1626 г. Аляксандр Юзаф (? — 1722), суддзя земскім менскі з 1695 г., кашталян жамойцкі з 1709 г. Самуэль Крыштаф, мазырскі суддзя гродскі ў 1643—1649 гг., войскі ў 1670—1684 гг., маршалак Трыбунала ВКЛ у 1672 г., палкоўнік Новагародскага ваяводства. Раміян, суддзя земскі брацлаўскі, падкаморы смаленскі. Багуслаў Аляксандр (? — чэрвень 1697), пісар земскі новагародскі ў 1678—1687 гг., дэпутат Скарбовага трыбунала ВКЛ у 1683 г., маршалак Трыбунала ВКЛ у 1687 і 1696 гг., ваявода троцкі з 1689 г. Францішак (? — пасля 1794), менскі канюшы ў 1764 г., суддзя земскі з 1765 г., прэзідэнт земскі з 1773 г. Януш (?) (23 лютага 1903 — 23 мая 1976), польскі мастак, графік (4 лістапада 1904 — 28 мая 1955), лекарка, добраахвотніца падчас 2-й сусветнай вайны. (27 чэрвеня 1909 — 30 лістапада 1993), удзельніца польскага падполля падчас 2-й сусветнай вайны.
Літаратура
Чарняўскі Ф. Ян (Януш) Паўлавіч Уніхоўскі // Ураднікі Менскага ваяводства XVI—XVIII стст. : Біяграфічны даведнік. — Вып. V (маршалкі і харужыя). — Мн.: В. Хурсік, 2018. — С. 85-129.