HMS B2 — брытанская падводная лодка тыпу B. Пабудавана ў 1904—1905 гадах кампаніяй Vickers, на верфі Бараў-ін-Фёрнас, дзе судна было спушчана 30 кастрычніка 1905 года. Яна пачала службу ў Каралеўскім флоце 9 снежня 1905 года. Першым камандзірам быў лейтэнант. П. Б. O’Браян.

14 кастрычніка 1912 г. у вайсковых вучэннях у Ла-Маншы брала ўдзел разам з некалькімі іншымі падводнымі лодкамі. Прыкладна за 4 мілі на паўночны ўсход ад Дуўра карабель сутыкнуўся з пасажырскім суднам нямецкай кампаніі Hamburg America Line, SS Amerika. HMS B2, надбудова якой была разбурана, адразу патанула. З усяго экіпажа выратаваўся толькі лейтэнант Рычард І. Пулэйн.

Літаратура

Спасылкі

Падводныя лодкі тыпу В на Battlecruisers.co.uk Submarines Association, Barrow-in-Furness Branch: HMS B2 B Class HMS B2 Brytyjski okręt podwodny typu 'B' — Katastrofa morska -

Катэгорыя:Падводныя лодкі Вялікабрытаніі тыпу В Катэгорыя:Падводныя лодкі Вялікабрытаніі ў Першай сусветнай вайне