Аляксандр Генрыхавіч Турчын (нар. , Навагрудак) — беларускі дзяржаўны дзеяч. Прэм’ер-міністр Рэспублікі Беларусь з 10 сакавіка 2025 года.

Біяграфія Нарадзіўся 2 ліпеня 1975 года ў Навагрудку. Бацька, Генрых Станіслававіч, працаваў настаўнікам фізікі ў школе, а пасля шмат гадоў кіраваў арганізацыйным аддзелам у гаркаме партыі, кіраўніком справамі ў райвыканкаме.

Скончыў сярэднюю школу №4 г. Навагрудка з сярэбраным медалёмЗвесткі пра тое, што ён скончыў Навагрудскі дзяржаўны гандлёва-эканамічны тэхнікум у поўнай афіцыйнай біяграфіі, апублікаванай на сайце Саўміна Беларусі, адсутнічаюць.. У 1992 годзе Аляксандр Турчын паступіў у Магілёўскі машынабудаўнічы інстытут, але праз тры гады яго кінуў. Пасля два гады, з 1995 па 1997, лічыўся беспрацоўным на ўліку ў Навагрудскім цэнтры занятасці Гродзенскай вобласці. У арміі не служыў.

7 месяцаў лічыўся вартаўніком Навагрудскага райвыканкама, дзе працаваў яго бацька. У 1997 годзе бацька па знаёмстве ўладкаваў яго загадчыкам прадуктовай крамы калгаса «Авангард» Навагрудскага раёна.

З студзеня па ліпень 1999 года працаваў дзяржаўным падатковым інспектарам інспекцыі дзяржаўнага падатковага камітэта па Навагрудскім раёне, у 1999—2002 гадах — галоўным кантралёрам-рэвізорам кантрольна-рэвізійнага ўпраўлення Міністэрства фінансаў Рэспублікі Беларусь па Навагрудскім раёне, у 2003 – 2004 гадах па Гродзенскай вобласці.

У 2002 годзе завочна скончыў Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт, у 2009 годзе — Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.

У 2004 – 2007 гг. працаваў начальнікам фінансавага аддзела, а затым у 2007 – 2010 гг. намеснікам старшыні Карэліцкага райвыканкама Гродзенскай вобласці. У 2010 годзе прызначаны старшынёй камітэта па эканоміцы Мінскага аблвыканкама.

16 лістапада 2012 года прызначаны намеснікам старшыні Мінскага аблвыканкамаА.Лукашэнка разгледзеў кадравыя пытанні.

25 чэрвеня 2015 года прызначаны памочнікам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь — галоўным інспектарам па Гомельскай вобласціЛукашэнка назначыў памочнікаў Прэзідэнта — галоўных інспектараў па Гомельскай і Гродзенскай абласцях.

16 верасня 2016 года прызначаны кіраўніком Апарату Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь.

10 кастрычніка 2017 года прызначаны старшынёй Савета па развіцці прадпрымальніцтва, кансультатыўнага органа пры Прэзідэнце Рэспублікі БеларусьСостав и полномочия Совета по развитию предпринимательства обновлены.

З 1 лютага 2018 года — упаўнаважаны Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па Гомельскай вобласціАндрэйчанка і Турчын назначаны ўпаўнаважанымі прадстаўнікамі кіраўніка дзяржавы ў Віцебскай і Гомельскай абласцях.

18 жніўня 2018 года прызначаны на пасаду Першага намесніка Прэм’ер-міністра Рэспублікі БеларусьПрэзідэнт змяніў кіраўніцтва ўрада.

21 лістапада 2018 года Указам № 456 прызначаны выконваючым абавязкаў кіраўніка Апарату Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь.

З 29 лістапада 2019 года па 10 сакавіка 2025 года — старшыня Мінскага аблвыканкама.

10 сакавіка 2025 года прызначаны Прэм’ер-міністрам Рэспублікі БеларусьЛукашэнка назначыў Турчына прэм’ер-міністрам Беларусі.

Жонка — Іна, дачка — Дар’я.

Міжнародныя санкцыі 17 снежня 2020 года быў унесены ў Чорны спіс Еўрасаюза. 26 студзеня 2021 года да санкцый ЕС далучыліся Албанія, Ісландыя, Ліхтэнштэйн, Нарвегія, Паўночная Македонія, Чарнагорыя. Вялікабрытанія ўнесла Турчына ў свой санкцыйны спіс 18 лютага 2021 года, Швейцарыя — 22 сакавіка 2021 годаSearching for subjects of sanctions.

Узнагароды Ордэн Айчыны III ступені (11 снежня 2024).

Прозвішча У Перапісе войска ВКЛ 1528 г. сярод падляшскіх (з-наўкола Берасця) баяраў згадваецца "Турчинъ Адеиковичъ"Перапіс войска Вялікага княства Літоўскага 1528 года. Мінск, 2003. С. 100.. Ёсць сучасныя літоўскія прозвішчы Tur̃činas (Тýрчынас, не Турчы́нас), Adeikishttps://pavardes.lki.lt/?pv=e0702ea40cb2f918acec6f831083d251

https://pavardes.lki.lt/?pv=5912d9e98fe453a9114d37224084a41b. Аднак беларускі савецкі антрапаніміст М. Бірыла, нягледзячы на гэта, прозвішчы Турчын, Турчыновіч звязваў з этнонімам туракМ. В. Бірыла. Беларуская антрапанімія. 2. Прозвішчы, утвораныя ад апелятыўный лексікі. Мінск, 1969. С. 419..

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Намеснікі прэм’ер-міністраў Беларусі Катэгорыя:Выпускнікі Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь Катэгорыя:Выпускнікі БДЭУ Катэгорыя:Намеснікі старшыні Мінскага абласнога выканаўчага камітэта Катэгорыя:Памочнікі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь — інспектары па Гомельскай вобласці Катэгорыя:Беларускія асобы ў Чорным спісе ЕС Катэгорыя:Прэм’ер-міністры Рэспублікі Беларусь