Дзмітрый Міхайлавіч Мікулёнак (нар. 1973, ) — беларускі дзяржаўны дзеяч, міністр архітэктуры і будаўніцтва Беларусі (2018—2020).

Біяграфія Нарадзіўся і вырас у Мінску. Скончыў ў 1996 годзе будаўнічы факультэт БНТУ. У 1996—2004 гадах — інжынер, майстар па будаўніцтве, вытворца работ, начальнік вытворчага аддзела будаўнічага ўпраўлення № 256 Мінскага арэнднага прадпрыемства індустрыяльнага домабудавання «Мінскжылбуд» (у 2001 годзе ператворана ў ААТ «МАПІД»). З 2004 па 2006 год быў галоўным спецыялістам КУП «Упраўленне капітальнага будаўніцтва Мінгарвыканкама», затым намеснікам дырэктара па будаўніцтве будынка Нацыянальнай бібліятэкі КУП «Упраўленне капітальнага будаўніцтва Мінгарвыканкама».

У 2006 годзе скончыў Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Беларусі. У 2006—2011 гадах — галоўны інжынер — першы намеснік дырэктара КУП «Упраўленне капітальнага будаўніцтва Мінгарвыканкама». З 2011 года з’яўляўся дырэктарам прадпрыемства.

18 жніўня 2018 прызначаны міністрам архітэктуры і будаўніцтва Рэспублікі БеларусьМИНЧАНИН ГОДА. Директор КУП «УКС Мингорисполкома» . Заставаўся на пасадзе да чэрвеня 2020 года, пасля стаў першым намеснікам старшыні Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта.

Узнагароды Медаль «За працоўныя заслугі» (2010) за ўзвядзенне комплекса «Мінск-Арэна»Лукашэнка ўзнагародзіў Міхаіла Паўлава і Уладзіміра Ярмошына за ўклад у будаўніцтва «Мінск-Арэны». Званне «Будаўнік года». Званне «Мінчанін года» (2015).

Спасылкі

Дзмітрый Міхайлавіч Мікулёнак // БелТА

Катэгорыя:Міністры архітэктуры і будаўніцтва Рэспублікі Беларусь Катэгорыя:Будаўнікі Беларусі Катэгорыя:Намеснікі старшыні Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта