Пур () — рака ў Азіяцкай частцы Расіі, у Заходняй Сібіры, у Ямала-Ненецкай аўтаномнай акрузе.

Утвараецца зліццём рэк Пякупур і Авайседапур на паўночных схілах Сібірскіх Увалаў. Даўжыня ракі 389 км, разам з ракой Пякупур — 1024 км. Плошча вадазбору 112 000 км². Сярэдні расход вады 1040 м³/с. Працякае Пур у паўночнай частцы Заходне-Сібірскай раўніны і ўпадае ў Тазаўскую губу Карскага мора, утвараючы дэльту. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,054Алексеевский Н. И., Коротаев В. Н. Пур // Научно-популярная энциклопедия «Вода России» м/км. Жыўленне ракі пераважна снегавое. Замярзае Пур у лістападзе, вызваляецца ад лёду ў маі. Рака суднаходная ад вусця да вытоку (400 км)Река ПУР // Государственный водный реестр РФ.

Літаратура Пур //

Спасылкі Река ПУР // Государственный водный реестр РФ Алексеевский Н. И., Коротаев В. Н. Пур // Научно-популярная энциклопедия «Вода России»

Катэгорыя:Рэкі Ямала-Ненецкай аўтаномнай акругі Катэгорыя:Басейн Карскага мора