Спенсэр Комптан, граф Уілмінгтан (; — ) — брытанскі дзяржаўны дзеяч, член партыі вігаў, член урада, пачынаючы з 1715 года і да сваёй смерці. Намінальна ў 1742—1743 гадах з’яўляўся прэм’ер-міністрам Вялікабрытаніі, пры гэтым рэальна кіраваў краінай Джон Картэрэт, кіраўнік Таемнага савета.
У студзені 1742 года ён змяніў Уолпала на пасадах першага лорда казначэйства і прэм’ер-міністра, хоць фактычна кіраваў урадам Джон Картэрэт. Здароўе Спенсэра Комптана пагоршылася і некаторыя рашэнні прымаліся без яго ведама. Ён заставаўся на пасадзе да самай сваёй смерці.
Крыніцы
Катэгорыя:Прэм’ер-міністры Вялікабрытаніі