Вя́заўка — рака ў Дубровенскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі і Краснінскім раёне Смаленскай вобласці Расіі, правы прыток ракі Альшанка (басейн Дняпра). Даўжыня 13 км, з іх 9,5 км на тэрыторыі БеларусіАгульная характарыстыка рачной сеткі Віцебскай вобласці / Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь» . Пачынаецца за 1 км на паўночны ўсход ад вёскі Новая Зямля Дубровенскага раёна, вусце ў вёсцы Красная Горка Краснінскага раёна. Ад вытоку на 6,5 км рэчышча каналізаванае. Па берагах у межах Беларусі пераважаюць меліяраваныя землі.

Літаратура

Катэгорыя:Басейн Дняпра Катэгорыя:Рэкі Дубровенскага раёна Катэгорыя:Рэкі Смаленскай вобласці Катэгорыя:Памежныя рэкі