Міхал Ляснеўскі (, ; 29 верасня 1776, Беларусь — 15 кастрычніка 1835, Кракаў) — педагог, доктар тэалогіі і царкоўнага права; канцлер Полацкай езуіцкай акадэміі.

У Таварыстве Ісуса з 24 жніўня 1791 г. Вывучаў філасофію ў Полацкім езуіцкім калегіуме (1794—1796). Выкладаў паэтыку і рыторыку ў Магілёве (1797—1798) і Полацку (1798—1799). Пасля курса тэалогіі ў Полацкім езуіцкім калегіуме (1799—1803) накіраваны ў Пецярбург, дзе з 1803 па 1806 гг. займаў пасаду выхавацеля ў канвікце езуітаў. Прафесар філасофіі і матэматыкі (1806—1807 і 1808—1809) і тэалогіі і Св. Пісання (1809—1816) у Полацку. Даў абяцанні ў 1810 г. Дэкан факультэта філасофіі і вольных навук (1814—1815) і канцлер (1817—1820) Полацкай езуіцкай акадэмііCatalogs SJ 1774—1829. Russiae. .

Як прэфект акадэміі і захавальнік бібліятэкі разам са сваім сакратаром, прэфектам друкарні Вінцэнтам Жолудзем, захавальнікам музея Юзафам Цытовічам і прэфектам езуіцкіх школ Маўрыцыям Палонскім суправаджаў царскіх інспектараў, што пасля закрыцця акадэміі паўгады займаліся стварэннем кніжных каталогаў, а таму стаў «апошнім езуітам, які бачыў кніжную калекцыю акадэміі ва ўсёй яе велічы»Kadulska, I. The (1812—1820). An Example of the Society of Jesuit’s Endurance / Jesuit Survival and Restoration: A Global History, 1773—1900 (Studies in the History of Christian Traditions), Robert Aleksander Maryks (Ed.) — p. 90..

Пасля выгнання езуітаў з Расійскай імперыі (1820) накіраваўся ў Італію. З 1824 г. служыў у Кракаве, дзе і памёр 15 кастрычніка 1835 г.Grzebień, L. (Ed.), Encyklopedia Wiedzy o jezuitach na ziemiach Polski i Litwy, 1996.

Літаратура [http://elib.psu.by:8080/bitstream/123456789/657/1/Shchjerb%D1%96k%20_2012-5-p107.pdf Шчэрбік, Дз. В.''' Выкладанне юрыдычных навукау у езуіцкіх навучальных установах на Полацкай зямлі / Дз. В.Шчэрбік // Вестник Полоцкого государственного университета. Серия D, Экономические и юридические науки: научно-теоретический журнал. — Новополоцк : ПГУ, 2012. — № 5. — С. 107—112] Encyklopedia wiedzy o jezuitach na ziemiach Polski i Litwy 1564—1995 / oprac. L. Grzebień. — Kraków : Wyd-wo WAM, 1996. — 882 s. Giżycki, J. M. Materyały do dziejów Akademii Połockiej i szkół odniej zależnych / J. M. Giżycki. — Kraków : Druk. W. Anczyca i spółki, 1905. — 288 s. Załęski, S. Jezuici w Polsce. T. 5, Jezuici w Polsce porozbiorowej 1773—1905. Cz. 1 : 1773—1820. — Kraków: W.L. Anczyc i sp, 1907. — 517 s. Załęski, S.'' Jezuici w Polsce. T. 5, Jezuici w Polsce porozbiorowej 1820—1905. Cz. 2. — Kraków: W.L. Anczyc i sp, 1906. — s. 518—1300.

Катэгорыя:Выпускнікі Полацкага езуіцкага калегіума Катэгорыя:Выкладчыкі Полацкай езуіцкай акадэміі Катэгорыя:Езуіты Беларусі