Андрэй Жаброўскі (, ; 29 лістапада 1744, Падляшша — 13 верасня 1815, Мсціслаў) — педагог, архітэктар, прафесар Полацкага езуіцкага калегіума.

Уступіў у Таварыства Ісуса ў Нясвіжы ў 1764 г. Вывучаў філасофію і матэматыку (1766—1769), архітэктуру (1771—1772), а потым тэалогію (1772—1776) у Полацкім езуіцкім калегіумеGizycki, J.-M., Materyały do dziejów Akademii Połockiej i szkół od niej zależnych, 1905. — S. 15.. Пафесар архітэктуры ў Полацку (1776—1784), прэфект будаўніцтва ў Дынабургу (1784—1786), Магілёве (1786—1788) і Оршы (1788—1789). Потым працаваў на езуіцкіх пляцоўцках у Фашчаўцы (1799—1800), Пагосце (1800—1802) і Мсціславе (1802—1804, 1807—1815)Grzebień, L. (Ed.), Encyklopedia Wiedzy o jezuitach na ziemiach Polski i Litwy, 1996.. Браў удзел у манументальна-дэкаратыўным аздабленні езуіцкага касцёлу ў МінскуГабрусь, Т. Наша беларускае барока..

Літаратура

Encyklopedia wiedzy o jezuitach na ziemiach Polski i Litwy 1564–1995 / oprac. L. Grzebień. – Kraków : Wyd-wo WAM, 1996. – 882 s. Giżycki, J.M. Materyały do dziejów Akademii Połockiej i szkół odniej zależnych / J.M. Giżycki. – Kraków: Druk. W. Anczyca i spółki, 1905. – 288 s.

Катэгорыя:Езуіты Беларусі Катэгорыя:Выпускнікі Полацкага езуіцкага калегіума Катэгорыя:Выкладчыкі Полацкага езуіцкага калегіума Катэгорыя:Выкладчыкі Полацкай езуіцкай акадэміі Катэгорыя:Архітэктары Беларусі