Рагачоўскае рэальнае вучылішча — сярэдняя навучальная ўстанова, якая працавала ў Рагачове і знаходзілася на Георгіеўскай вуліцы (сучасная Цымермана).
Гісторыя
Рагачоўскае рэальнае вучылішча было адкрыта ў 1906 годзе на сродкі гарадскіх мецэнатаў Іолшыных, у тым ліку Варвары Аляксееўны Іолшынай, якая частку сваіх грошай пакінула ў спадчыну для выплаты стыпендый навучэнцам вучылішча ўжо пасля яе смерці. Адкрыццё вучылішча ў дарэвалюцыйным Рагачове стала унікальнай падзеяй: тут упершыню была абсталявана аўтаномная электрастанцыя і змантаваная сістэма паравога ацяплення. Акрамя гэтага, з паўднёвага боку над другім паверхам была прыбудавана вежа, у якой размяшчалася абсерваторыяРогачевская обсерватория: из прошлого — в будущее .
У 1912 годзе навучалі 212 вучняў і працавалі 16 выкладчыкаўРогачевское реальное училище .
У Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі захоўваюцца дакументы, звязаныя з існаваннем Рагачоўскага рэальнага вучылішчаРогачевское реальное училище Дирекции народных училищ Могилевской губернии, город Рогачев Рогачевского уезда Могилевской губернии .
Будынкі
Комплекс складаўся з цаглянага двухпавярховага Г-падобнага ў плане будынка вучылішча, трох садкоў, адрыны з 4-х аддзяленняў, каменнага ледніка, клазета і ў цэнтральнай частцы двараРогачёв. 2016 >.
Галоўны будынак
Для вучылішча быў пабудаваны двухпавярховы каменны будынак у неакласічным стылі на грошы мецэната Васіля Васільевіча Іолшына і яго жонкі Варвары Аляксееўны ў 1903—1907 гадах. На другім паверсе размяшчалася дамавая царква. Раней чым у іншых будынках Рагачова тут з’явілася сістэма паравога ацяплення, а ваду пераганялі з калодзежа ў памяшканні з дапамогай электрычнасціЗДАНИЕ РЕАЛЬНОГО УЧИЛИЩА В РОГАЧЕВЕ (СРЕДНЯЯ ШКОЛА № 2) .
У будынку вучылішча мелася вежа, адкуль навучэнцы маглі назіраць за зорным небам.
У пачатку Вялікай Айчыннай вайны пабудова была спаленая, але яе аднавілі ў 1950-х.
У першыя дзесяцігоддзі савецкай улады тут месціліся педагагічны тэхнікум і настаўніцкі інстытут, а пасля вызвалення ад акупантаў тут размясцілася гарадская школа № 2, якая цяпер носіць імя В. М. Калеснікава.
Будынак, які з’яўляецца адной з нямногіх дарэвалюцыйных пабудоў у Рагачове, унесены ў спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей РБ — .
Дадатковы будынак
Пазней (да 1916) у адну лінію з усходняга боку будынка (па вуліцы Іолшынскай) быў пабудаваны двухпавярховы дом, у якім размяшчаліся кватэры інспектара, пісара (верхні паверх) і памочніка класных настаўнікаў (ніжні паверх).
Вядомыя выпускнікі
Канстанцін Мікалаевіч Саннікаў — акцёр, тэатральны рэжысёр і педагог30 мая — 110 год з дня нараджэння К. М. Саннікава (1896—1965), рэжысёра, акцёра, педагога, народнага артыста Беларусі
Спасылкі
Катэгорыя:Навучальныя ўстановы Гомельскай вобласці Катэгорыя:З’явіліся ў 1906 годзе Катэгорыя:Рэальныя вучылішчы Расійскай імперыі Катэгорыя:Рагачоў