Дырэ́ктар, дырэ́ктарка (ад — ад di і regere — «кіраваць»Robley Dunglison, Richard James Dunglison. A dictionary of medical science. Henry C. Lea, 1874. С. 321.) — кіраўнік, начальнік кампаніі, прадпрыемства ці навучальнай установы.
Традыцыйна дырэктар — вышэйшая пасада ў арганізацыі, надзеленая паўнамоцтвамі выбару стратэгіі развіцця арганізацыі, працы з кадрамі, вызначэння фінансавых патокаў прадпрыемства. Аднак, пры шэрагу ўмоў, у некаторых арганізацыях пасада дырэктара можа быць фармальнай ці адсутнічаць наогул. У бальніцах да дырэктара прыраўноўваецца галоўны ўрач.
Таксама прынята вылучаць дырэктараў па функцыянальных кірунках дзейнасці: камерцыйны дырэктар; тэхнічны дырэктар; выканаўчы дырэктар (за мяжой — аперацыйны дырэктар); дырэктар па інфармацыйных тэхналогіях; дырэктар па маркетынгу; арт-дырэктар.
Гл. таксама
Галоўны дырэктар Генеральны дырэктар Савет дырэктараў
Літаратура
Катэгорыя:Пасады кіраванцаў Катэгорыя:Карпаратыўнае кіраванне Катэгорыя:Дырэктары