Валерый Георгіевіч Кеске́віч (нар. , Брэст — верасень ) — беларускі архітэктар.

Біяграфія Скончыў у 1973 годзе Брэсцкі інжынерна-будаўнічы інстытут. У 1973 годзе працаваў у Гродзенскім філіяле інстытута «Белкалгаспраект», з 1974 года ў інстытуце «Брэстграмадзянпраект» (з 1986 года галоўны архітэктар праектаў). З 1994 г. кіраўнік персанальнай творчай майстэрні. З 1997 г. галоўны архітэктар праектаў у інстытуце «Брэстпраект».

Творчасць

Асноўныя работы (усе ў Брэсце): комплекс гаражоў аблвыканкама па вуліцы Герояў абароны Брэсцкай Крэпасці (1978, у сааўтарстве), будынак выдавецтва газеты «Зара» (1984, у сааўт.), жылы дом на бульвары Касманаўтаў (1985, у сааўт.), Брэсцкі аэравакзал (1986, у сааўт., Дзяржаўная прэмія БССР 1988), гандлёвы цэнтр «Кантыненталь» (1997), комплекс жылых 5-ці павярховых дамоў па вул. Фруктовай (2000), Брэсцкі лядовы палац (2000), гандлёва-забаўляльны цэнтр па вул. 28 ліпеня (2001), Брэсцкі лёгкаатлетычны манеж (2003), спартыўны комплекс «Вікторыя» (2005), Цэнтр вяслярных відаў спорту (2007), будынак сярдняй школы № 1 (2011), рэканструкцыя Брэсцкага тэатра лялек і іншВАЛЕРЫЙ ГЕОРГІЕВІЧ КЯСКЕВІЧ.

Узнагароды 3 1975 удзельнічае ва ўсесаюзных і міжнародных архітэктурных конкурсах. Лаўрэат міжнароднага конкурсу ЮНЕСКА і Міжнароднага саюза архітэктараў «Жыллё — заўтра» (1984).

На 11-м Рэспубліканскім аглядзе-конкурсе на лепшы архітэктурны твор года праца «Універсальны спартыўны комплекс гульнявых відаў спорту на 5000 месцаў у г. Брэсце» была прызнана лепшым праектам года. Праект рэканструкцыі Брэсцкага тэатра лялек атрымаў ад міжнароднага журы 14-га Рэспубліканскага конкурсу лепшых архітэктурных праектаў 2008—2009 гадоў першае месца ў намінацыі «Рэканструкцыя».

Літаратура

Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Валерыя Кескевіча