Ян Амос Каме́нскі (правільна Ян А́мас Ко́менскі, ; — , Амстэрдам) — чэшскі мысліцель-гуманіст, педагог, грамадскі дзеяч.
Пасля вучобы ў Герборнскім і Гайдэльбергскім універсітэтах выкладаў у брацкіх школах на радзіме (1614—1620). Жорсткія рэлігійныя ганенні прымусілі яго весці вандроўніцкае жыццё. У 1628 г. ён назаўсёды пакінуў Чэхію і пасяліўся ў польскім горадзе Лешна, дзе актыўна займаўся педагагічнай і навуковай работай, быў рэктарам гімназіі. Яго творы набылі еўрапейскую вядомасць, і ён быў запрошаны ў Англію, Швецыю, Венгрыю.
З 1656 г. Каменскі зноў, як выгнаннік, хаваўся ў Галандыі. Тут выдадзены збор яго педагагічных прац, што ўключаў «Матчыну школу», «Вялікую дыдактыку», «Пансафічную школу», «Свет, які бачым ў малюнках» і іншае.
Краевугольным каменем педагагічнай сістэмы Каменскага з’яўляецца ідэя «пансофіі» — усеагульнага і ўсёабдымнага навучання і выхавання дзяцей любых саслоўяў, нацыянальнасцей, рас. Ён быў ўпэўнены, што правілы і сродкі педагогікі неабходна заўсёды ўзгадняць з прыроднымі законамі жыццядзейнасці чалавека і клапатліва ўдасканальваць, памнажаць тое, што закладзена ў ім ад прыроды. Выкладаць трэба на роднай мове, спалучаць навучанне з карыснай працоўнай дзейнасцю. Асноўнымі прынцыпамі дыдактыкі як адзінай тэорыі навучання, адукацыі і выхавання ён лічыў нагляднасць, паслядоўнасць, непарыўнасць і сістэмнасць. Прызначэнне школы бачыў у падрыхтоўцы актыўных, разняволеных, свабодных, смелых людзей. Пры гэтым галоўным сродкам выхавання лічыў перакананне, а не прымус. У творы «Адзіна неабходнае» адстойваў ідэю ўсеагульнага міру і мірнай садружнасці народаў, знішчэнне войнаў і гвалту на зямлі.
Літаратура
Митюров Б.Н. Ян Амос Коменский и Белоруссия // Адукацыя і выхаванне. 1996. № 2. С. 115-124. Самусік А.Ф. Асветна-метадычная дзейнасць Я.А. Каменскага ў кантэксце развіцця адукацыі ў Беларусі (XVII – сярэдзіна XVIII ст.) // Евангельская царква Беларусі : гісторыя і сучаснасць : зб. матэрыялаў ІV Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі. Мінск, 2021. С. 122-131. Kratochvíl M. V. Život Jana Amose. — 1975.
Спасылкі
Катэгорыя:Педагогі Чэхіі Катэгорыя:Педагогі Польшчы Катэгорыя:Біскупы Мараўскай царквы Катэгорыя:Славянскія асветнікі Катэгорыя:Мараўская царква