Міхаі́л Фё́даравіч Казло́ў (нар. , в. Гаўлі, , Гомельская вобласць) — беларускі военачальнік. Начальнік Глаўнага штаба Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь — першы намеснік Міністра абароны Рэспублікі Беларусь у 1997—2001 гадах, генерал-лейтэнант (1993).
Біяграфія З сялянскай сям’і, малодшы з чатырох сыноў. Пасля заканчэння школы два гады працаваў трактарыстам, у камсамоле. З 1965 года ў арміі. Скончыў Благавешчанскае вышэйшае танкавае каманднае вучылішча ў 1970 годзе, Ваенную акадэмію бранятанкавых войскаў у 1977 годзе.
Служыў у Туркестанскай і Паўночна-Каўказскай ваенных акругах, праходзіў службу ў Афганістане (1979—1981), у складзе савецкіх войск у Германскай Дэмакратычнай Рэспубліцы (1988—1992).
З 1993 года камандаваў 7-й танкавай арміяй. З 1997 па 2001 год, да выхаду ў адстаўку, быў начальнікам Галоўнага штаба Узброеных Сіл, адначасова — першы намеснік Міністра абароны Рэспублікі Беларусь.
Спасылкі
Катэгорыя:Выпускнікі Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь Катэгорыя:Генерал-лейтэнанты (Беларусь) Катэгорыя:Ганаровыя грамадзяне Буда-Кашалёва Катэгорыя:Начальнікі Генеральнага штаба Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь