Апера́цыя «Фа́ўстшлаг» () (18 лютага — 3 сакавіка 1918) — наступальная аперацыя войскаў нямецкай і аўстра-венгерскай армій з акупацыяй заходняй часткі былой Расійскай імперыі пасля яе распаду.

Гісторыя З развалам Рускай арміі ў кантэксце падзей 1917 года, Кастрычніцкага перавароту і Грамадзянскай вайны, што разгаралася, расійскія войскі былі не здольныя аказаць сур’ёзнага супраціву акупацыйным сілам Германіі і Аўстра-Венгрыі. Таму арміі Цэнтральных Дзяржаў амаль бесперашкодна прасоўваліся па тэрыторыі былога магутнага саперніка і авалодалі каласальныя зямлі Балтыі, Украіны, Беларусі, тым самым прымушаючы бальшавіцкі ўрад Расіі да хутчэйшага падпісання Брэсцкага дагавора.

Наступленне ажыццяўлялася на трох асноўных стратэгічных напрамках 53 дывізіямі Цэнтральных Дзяржаў і хутчэй нагадвала марш, чым наступальную аперацыю. Першая групіроўка прасоўвалася на поўначы з Пскова ў Нарву, цэнтральная групіроўка — на Смаленск і найбольш магутная групіроўка войскаў ішла на КіеўWoodward (2009), p. 295.

Паўночная групіроўка, у складзе 16 дывізій, у першы ж дзень наступу з ходу захапіла Даўгаўпілс. Наступным быў узят Пскоў і 28 лютага немцы падышлі да НарвыTucker.

Цэнтральная групіроўка, касцяком якой была 10-я армія і XLI корпус немцаў, хутка прасоўвалася па тэрыторыі сучаснай Беларусі і ўжо 21 лютага авалодалі Мінскам, у якім была захоплена штаб-кватэра Заходняй армейскай групы расійскіх войскаўMawdsley.

Паўднёвая групіроўка прарвала няшчыльную абарону Паўднёва-Заходняга фронту, і 24 лютага захапіла Жытомір, у Кіеў нямецкія войскі ўвайшлі 2 сакавіка 1918 года.

Акупацыйныя войскі прасоўваліся па тэрыторыі былога ворага з сярэдняй хуткасцю 250 км у тыдзень, практычна не сустракаючы супраціву. Немцы падышлі на адлегласць 180 км да Петраграду, прымусіўшы бальшавіцкі ўрад бегчы ў МасквуSalisbury (2003), p. 126. Такія тэмпы наступлення атрымалі ў немцаў назву «рэйкавая вайна» () за тое, што яны карысталіся для прасоўвання на ўсход пераважна чыгункайMawdsley (2007), p. 33.

Нямецкі генерал Гофман у сваім дзённіку ад 22 лютага пісаў:Гэта найкамічная з войнаў, якія я бачыў. Мы загружаем у цягнік жменьку пяхоты з кулямётамі і гонім іх да наступнай чыгуначнай станцыі; яны хутка захопліваюць яе, бяруць у палон бальшавікоў, некалькі салдат і працягваюць свой рух далей. Прынамсі, такая працэдура дадае пэўны шарм новаму спосабу вядзення вайныGilbert (2008), p. 399.

Заўвагі

Літаратура

Vejas Gabriel Liulevicius: Kriegsland im Osten. Eroberung, Kolonisierung und Militärherrschaft im Ersten Weltkrieg 1914-1918. Hamburger Edition, Hamburg 2002 г., ISBN 3-930908-81-6. William C. Fuller jr.: The Eastern Front. In: Jay Winter, Geoffrey Parker, Mary R. Habeck: The Great War and the twentieth century. Yale University Press, New Haven/London 2000, ISBN 0-300-08154-5.

Спасылкі Operation Faustschlag

Катэгорыя:Бітвы Германіі Катэгорыя:Бітвы Першай сусветнай вайны Катэгорыя:Бітвы Расіі Катэгорыя:Бітвы ў Беларусі Катэгорыя:Бітвы ў Расіі Катэгорыя:Бітвы ва Украіне Катэгорыя:Канфлікты 1918 года Катэгорыя:Расійская імперыя ў Першай сусветнай вайне Катэгорыя:Люты 1918 года Катэгорыя:Сакавік 1918 года