Ю́лія Віта́льеўна Пятрэ́нка, псеўданім Юльяна Пятрэнка (нар. , Жгунь Гомельскай вобласці) — пісьменніца, сурдапедагог.
Біяграфія Расла на бабуліных казках, што значны адбілася на яе творчасці.
Скончыла Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка ў Мінску. Працавала ў школе для дзяцей з парушэннямі слыху, у садку, у цэнтральнай бібліятэцы Гомеля. Цяпер працуе ў Гомельскім дзяржаўным медыцынскім універсітэце, займаецца сакратарскімі паслугамі і паслугамі па перакладу.
Творчасць Друкавалася ў часопісах «Маладосць», «Полымя», «Нёман», літаратурным альманаху «Літаратурная Гомельшчына» і іншых. Уладальнік Гран-пры Першага абласнога форуму маладых літаратараў Гомельшчыны, прысвечанага 500-годдзю беларускага кнігадрукавання. Па выніках конкурсу Гомельскім абласным аддзяленнем ГА «Саюз пісьменнікаў Беларусі» выдадзена першая кніга прозы Юліі Пятрэнка «Авяльга». У 2017 годзе выйшаў празаічны зборнік апавяданняў «На досвітку», які быў адзначаны абласной літаратурнай прэміяй імя Кірыла Тураўскага. У 2020 годзе выйшаў раман «Харунжы. Verbera ventorum».
Літаратура Літаратурна-мастацкі часопіс «Дзеяслоў» № 4 (83) (ліпень-жнівень) 2016. — С.126. «Юліяніны байкі» // «Маладосць» № 32. На досвітку: апавяданні / Юлія Пятрэнка. — Мазыр: Калор, 2017. — 188 с. Харунжы. Verbera ventorum: раман / Юльяна Пятрэнка. — Мінск: Кнігазбор, 2020. — 228 с. — (Бібліятэка Саюза беларускіх пісьменнікаў «Кнігарня пісьменніка»; Пункт адліку).
Спасылкі http://goub.by/?p=19821 https://lit-bel.org/news/Palats-u-Palatsi-7612/ https://newbellit.wordpress.com/2017/12/22/ https://litkritika.by/categories/literatura/559/4095.html http://zviazda.by/sites/default/files/tekst_1-160_s_0.pdf http://www.movananova.by/medyateka/vypusk-106-mova-zhestau.html http://zviazda.by/be/news/20170118/1484746971-yulyana-pyatrenka-nyaproshanyya-gosci-uryvak http://beegfree.org/user/-88305215 http://pismennik.by/2017/09/04/ http://www.pressreader.com/belarus/gomelskaya-pravda/20180327/281831464281825 http://kimpress.by/index.phtml?page=2&id=14561&mode=print
Катэгорыя:Пісьменнікі Беларусі Катэгорыя:Беларускамоўныя пісьменнікі