Віктар Іосіфавіч Піятроўскі ( — ) — грамадзянскі інжынер, архітэктарБарановский Г.В. Юбилейный сборник сведений о деятельности бывших воспитанников Института гражданских инженеров (Строительного училища) 1842-1892. С. 268-69 .

Біяграфія

Скончыў курс Пецярбургскага будаўнічага вучылішча (грамадзянскі інжынер) па 1-м разрадзе ў 1879 годзе. Паступіўшы тады ж на службу, Віктар Іосіфавіч займаў паслядоўна пасады: малодшага інжынера наўгародскага губернскага праўлення, памочніка начальніка дыстанцыі Пецярбургска-Варшаўскай чыгункі (з 1880) і віцебскага гарадскога архітэктара (з 1881). Потым, на працягу трох гадоў (1885-87), быў у праўленні .

Віктар Іосіфавіч перавёўся на пасаду інжынера, але, за скасаваннем гэтай пасады, застаўся па-за штатам і прыкамандзіраваўся да Міністэрства ўнутраных спраў Расійскай імперыі.

У жніўні 1889 года яму была даручана пабудова мураваных будынкаў казарм для ў Беластоку. Гэту працу ён скончыў у 1891, а потым кіраваў пабудовай драўляных будынкаў казарм для двух палкоў ля ст. «Яблона» Прывіслянскай чыгункі.

Творчасць

перабудова дома спадара Равіча пад казармы рэзервнага батальёна і дома спадара Рызы для афіцэрскага сходу півавараны завод у Чашніках рэканструкцыя касцёла Святой Варвары на 1000 чалавек у Віцебску (1884-85) рэканструкцыя Віцебскага гарадскога тэатра (1882). казармы ў варшаўскіх Празе і Макотаве, у , Беластоку і Астрогу. ў Варшаве (стварыў праект, за будаўнічымі працамі назіраў Генрых Гай)

Літаратура

Wielka Ilustrowana Encyklopedia Gutenberga (1934-1939) Барановский Г.В. Юбилейный сборник сведений о деятельности бывших воспитанников Института гражданских инженеров (Строительного училища) 1842-1892. С. 268-69 Спасылкі

Катэгорыя:Архітэктары Польшчы Катэгорыя:Архітэктары Беларусі Катэгорыя:Архітэктары Віцебска Катэгорыя:Галоўныя архітэктары Віцебска Катэгорыя:Архітэктары Расійскай імперыі Катэгорыя:Архітэктары Расіі