Ка́менскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Кармянскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі. Цэнтр — вёска Каменка.

Гісторыя Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Кармянскага раёна Магілёўскай акругі БССР. 5 жніўня 1929 года перайменаваны ў Курганіцкі сельсавет. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Кармянскім раёне БССР. З 20 лютага 1938 года ў складзе Гомельскай вобласці. Пасля вайны цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Каменка. З 25 снежня 1962 года сельсавет у складзе Рагачоўскага раёна, з 6 студзеня 1965 года — у складзе Чачэрскага раёна. 30 чэрвеня 1966 года сельсавет перайменаваны ў КаменскіРашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 30 чэрвеня 1966 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1966, № 22 (1142).. З 30 ліпеня 1966 года ў складзе адноўленага Кармянскага раёна. 27 снежня 2022 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Барсукоўскага сельсаветаРешение Гомельского областного Совета депутатов от 27 декабря 2022 г. № 425 Об изменении административно-территориального устройства Кормянского района Гомельской области.

Склад На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 7 населеных пунктаў: вёскі Бор, Бярозаўка, Каменка, Кучын, Лебядзёўка, Янаўка і пасёлак Пакроўскі.

Насельніцтва Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года складала 592 чалавекіКолькасць насельніцтва населеных пунктаў Гомельскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года, з іх 98,0 % — беларусы, 1,0 % — рускія, 0,8 % — украінцы; паводле перапісу 2019 года — 449 чалавек.

Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987. Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.

Катэгорыя:Былыя сельсаветы Кармянскага раёна Катэгорыя:Былыя сельсаветы Рагачоўскага раёна Катэгорыя:Былыя сельсаветы Чачэрскага раёна Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 2022 годзе